Вы тут

«Захаванне прамысловасці з’яўляецца складнікам поспеху ў развіцці любой краіны»


Віктар Маціевіч, генеральны дырэктар ААТ «Магатэкс», лаўрэат прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года»:


— Самым галоўным дасягненнем за час суверэнітэту краіны лічу тое, што атрымалася захаваць нашу прамысловасць, эканоміку. Пасля развалу Савецкага Саюза шмат у якіх краінах усё было накіравана на закрыццё вытворчасцяў і памяншэнне іх колькасці. На мой погляд, захаванне прамысловасці з’яўляецца складальнікам поспеху ў развіцці любой краіны. Гэта і падаткі, і магчымасць захаваць якасць і даступнасць сацыяльных паслуг — медыцынскага абслугоўвання, адукацыі — усяго таго, без чаго не можа абысціся ніводны з нас. Наша прадпрыемства, як і ўся краіна ў цэлым, прайшло складаны перыяд часу станаўлення, калі пачалі закрывацца і змяняцца рынкі збыту, калі знізіліся аб’ёмы вытворчасці. І ў гэты цяжкі ва ўсіх адносінах момант дзяржава зрабіла ўсё магчымае, каб захаваць і развіць прадпрыемства. У 2008–2012 гады пры падтрымцы дзяржавы «Магатэкс» змог зрабіць маштабную мадэрнізацыю вытворчасці. З прыкладна 40 мільёнаў долараў, якія былі ўкладзены ў пераабсталяванне, 20 мільёнаў былі крэдытнымі сродкамі, якія дала дзяржава. За наступныя пяць гадоў мы атрымалі станоўчае сальда — болей за 300 мільёнаў, якія ўнеслі ў казну дзяржавы.

Некаторыя краіны існуюць дзякуючы таму, што могуць прадаць карысныя выкапні, нафту, газ. Але, калі адбываюцца нейкія катаклізмы ў свеце, разумееш, як важна мець сваю вытворчасць. Мы захавалі яе і працягваем развіваць. Гэтым мы вельмі адрозніваемся ад некаторых былых краін Савецкага Саюза. Стабільнасць у краіне, стабільнасць у эканоміцы, стабільнасць у развіцці — гэта галоўныя дасягненні нашай краіны. І гэта гарантыя нашага будучага. Калі мы выязджаем за межы Беларусі, размаўляем з патэнцыйнымі пакупнікамі, шмат хто з іх пытаецца, ці праўда, што ў нас на прадпрыемстве захавалася вытворчасць тых ці іншых тканін. І мы адказваем, што не толькі захавалася, але ўзнялася на больш высокі ўзровень. Па сваёй прадукцыі мы сёння амаль цалкам адпавядаем сусветным стандартам. Яна карыстаецца попытам ва ўсім свеце. На жаль, ёсць абмежаванні па сертыфікацыі, дакументацыі, але запатрабаванасць ёсць.

Для нашых партнёраў таксама вельмі важная палітычная стабільнасць у краіне. Калі яе няма, няма і гарантыі, што вытворчасць будзе забяспечана сыравінай, электраэнергіяй і гэтак далей. Менавіта палітычная стабільнасць вабіць шматлікіх партнёраў працаваць з беларускімі кампаніямі, у тым ліку і «Магатэксам». Усё гэта робіць беларускую эканоміку больш моцнай і надзейнай. І ў людзей ёсць упэўненасць у заўтрашнім дні, у тым, што ў іх будзе работа, сацыяльныя выплаты, што краіна забяспечыць нармальнае развіццё ім, а таксама іх дзецям, унукам і будучым нашчадкам.

Запісала Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: news.21.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.