Вы тут

Інклюзіўны турызм на Валожыншчыне. Экасцежка ў форме знака бясконцасці, аграсядзібы, тактыльныя карты


Гэтыя і іншыя паслугі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прапануюць у філіяле «Турыстычны інфармацыйны і рэкрэацыйны цэнтр», які 17 ліпеня ўрачыста адкрылі ў Валожыне. Цяпер інваліды могуць два-тры дні адпачыць у безбар'ерным асяроддзі разам са сваімі суправаджаючымі.


Установа на Міншчыне створана ў межах праекта «Валожын без бар'ераў: умацаванне магчымасцяў аказання сацыяльных і рэкрэацыйных паслуг для людзей з інваліднасцю». І гэта яшчэ адзін важны крок на шляху будаўніцтва даступнага асяродку для інвалідаў, што, у сваю чаргу, з'яўляецца адным са складнікаў закона «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі». Дакумент яшчэ не прыняты, а яго кірункі ўжо рэалізуюцца, заўважыла падчас адкрыцця філіяла Ірына КАСЦЕВІЧ, міністр працы і сацыяльнай абароны:

— Толькі 69 % сацыяльнай сферы маюць элементы даступнага асяроддзя. Аднак мы кажам не пра элементы, а пра стапрацэнтную даступнасць. Планка досыць высокая, аднак агульнымі намаганнямі, пэўна, справімся.

Інклюзіўная турыстычная экалагічная сцежка — унікальны аб'ект, змешчаны ў Налібоцкай пушчы і выкладзены спецыяльным пакрыццём для зручнага наведвання людзьмі на калясках. Уздоўж маршруту ў выглядзе знака бясконцасці працягласцю 1,2 кіламетра змешчаны тры альтанкі, сем лавак, тры спецыяльныя біятуалеты. Тут жа ёсць дзевяць інфармацыйных шчытоў з тактыльнымі картамі, а ўсе звесткі дублююцца шрыфтам Брайля для невідушчых і слабавідушчых. Паслугі пяці аграсядзіб таксама адаптаваны пад патрэбы людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Праз рэкрэацыйны цэнтр будзе распаўсюджвацца інфармацыя пра аб'екты безбар'ернага асяродку, турыстычныя прадукты і паслугі, якія існуюць у Валожынскім раёне. Ва ўстанове маецца таксама канферэнц-зала для правядзення прэзентацый і трэнінгаў — памяшканне абсталявана спецыяльнымі прыладамі для патрэб інвалідаў. Можна ўзяць напракат і турыстычныя ды спартыўныя прылады.

— Гэта ўнікальны праект, які не мае аналагаў нават у Еўропе. Інклюзіўны падыход да рэалізацыі турызму ў цэлым, у тым ліку з удзелам інвалідаў, — перакананы Уладзімір ПАТАПЕНКА, старшыня цэнтральнага праўлення БелСІ. — І я рады, што нашымі партнёрамі сталі і мясцовыя ўлады.

Ён выказаў спадзяванне, што гэты праект надасць імпульс развіццю інклюзіўнага турызму і ў іншых рэгіёнах краіны, напрыклад у Налібоцкай пушчы і Бярэзінскім біясферным запаведніку.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: ixbt.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».