Вы тут

Інклюзіўны турызм на Валожыншчыне. Экасцежка ў форме знака бясконцасці, аграсядзібы, тактыльныя карты


Гэтыя і іншыя паслугі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прапануюць у філіяле «Турыстычны інфармацыйны і рэкрэацыйны цэнтр», які (17 ліпеня) урачыста адкрылі ў Валожыне. Цяпер інваліды могуць два-тры дні адпачыць у безбар’ерным асяроддзі разам са сваімі суправаджаючымі.


Гэтая ўстанова на Міншчыне створана ў межах праекта «Валожын без бар’ераў: умацаванне магчымасцяў для прадастаўлення сацыяльных і рэкрэацыйных паслуг для людзей з інваліднасцю». І гэта яшчэ адзін важны крок на шляху будаўніцтва даступнага асяродку для інвалідаў, што ў сваю чаргу з’яўляецца адным з складальнікаў закону «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі». Дакумент яшчэ не прыняты, а яго напрамкі ўжо рэалізуюцца, заўважыла падчас адкрыцця філіяла Ірына КАСЦЕВІЧ, міністр працы і сацыяльнай абароны:

— Толькі 69 % сацыяльнай сферы маюць элементы даступнага асяродку. Аднак мы кажам не пра элементы, а пра стопрацэнтную даступнасць. Планка досыць высокая, аднак агульнымі намаганнямі, пэўна, справімся.

Інклюзіўная турыстычная экалагічная сцежка — унікальны аб’ект, які змешчаны ў Налібоцкай пушчы і выкладзены спецыяльным пакрыццём для зручнага наведвання людзьмі на калясках. Уздоўж маршруту ў выглядзе знака бясконцасці працягласцю 1,2 кіламетра змешчаныя тры альтанкі, сем лавак, тры спецыяльныя біатуалеты. Тут жа ёсць дзевяць інфармацыйных шчытоў з тактыльнымі картамі, а ўсе звесткі дублююцца шрыфтам Брайля для невідушчых і слабабачачых. Паслугі пяці аграсядзіб таксама адаптаваныя пад патрэбы людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Праз рэкрэацыйны цэнтр будзе распаўсюджвацца інфармацыя пра аб’екты безбар’ернага асяродку, турыстычныя прадукты і паслугі, якія існуюць у Валожынскім раёне. Ва ўстанове маецца таксама канферэнц-зала для правядзення прэзентацый і трэнінгаў — памяшканне абсталявана спецыяльнымі прыладамі для патрэб інвалідаў. Можна ўзяць на пракат і турыстычныя ды спартыўныя прылады.

— Гэта ўнікальнейшы праект, які не мае аналагаў нават у Еўропе. Інклюзіўны падыход да рэалізацыі турызму ў цэлым, у тым ліку з удзелам інвалідаў, — перакананы Уладзімір ПАТАПЕНКА, старшыня цэнтральнага праўленння БелСІ. — І я рады, што нашымі партнёрамі сталі і мясцовыя ўлады.

Ён выказаў спадзяванне, што гэты праект надасць імпульс развіццю інклюзіўнага турызму і ў іншых рэгіёнах краіны, прынамсі ў Налібоцкай пушчы і Бярэзінскім біясферным запаведніку.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: hi4csr.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.