Вы тут

Роўмiнг памiж Беларуссю i Расiяй могуць адмянiць ужо ўвосень


Пра гэта расказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота на «Славянскiм базары ў Вiцебску» падчас размовы з журналiстамi. Паводле яго слоў, актуальная тэма адмены роўмiнгу знаходзiцца на стадыi станоўчага вырашэння.


Дзень Саюзнай дзяржавы адбыўся ў межах мiжнароднага культурнага форуму ў гэту пятнiцу, i гэта ўжо шматгадовая традыцыя. Сёлета з саюзнага бюджэту на правядзенне мерапрыемстваў на «Славянскiм базары» выдзелена каля 25 мiльёнаў расiйскiх рублёў.

Рыгор Рапота падзялiўся прыемнымi ўражаннямi ад наведвання Дубровенскага льнозавода, лагiстычнага цэнтра ў Аршанскiм раёне. Ён адзначыў, што наогул у рамках саюзнага супрацоўнiцтва трэба больш актыўна падтрымлiваць вытворцаў. Асаблiвая тэма — увага да тых, хто працуе ў галiне сельскай гаспадаркi. Тым больш што, напрыклад, вырошчванне i апрацоўка льну — агульная тэма i для Вiцебшчыны, i для Кастрамской вобласцi Расii. Таму, безумоўна, будзе аказана дапамога тым, хто працуе ў гэтай галiне. Дарэчы, канцэпцыя па падтрымцы льнозаводаў была распрацавана яшчэ ў 2013 годзе. Наведванне беларускага прадпрыемства навяло Рыгора Рапоту на думку, што неабходна актыўна фармiраваць спажывецкi рынак i папулярызаваць якасныя льняныя тканiны, падтрымлiваць навукоўцаў, якiя могуць вывясцi новы сорт з большай ураджайнасцю...

Падзялiўся дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы i планамi пракладкi высакахуткаснай грузапасажырскай чыгуначнай магiстралi, якая магла б аб'яднаць кiтайскую чыгунку i ЕС i, адпаведна, будзе пралягаць праз Беларусь. Таксама прыватны iнвестар рэалiзуе праект пракладкi аўтамабiльнай платнай дарогi — на тэрыторыi Беларусi яна будзе праходзiць праз Гомельшчыну.

Расказваючы аб планах, высокапастаўлены чыноўнiк агучыў iдэю фiнансавай падтрымкi стварэння антыбiётыкаў, супрацоўнiцтва ў космасе, праекта «Разумны горад». Увогуле на сёння рэалiзуюцца дванаццаць розных саюзных праграм.

Добрым вынiкам лiчыць Рыгор Рапота ўзаемнае прызнанне вiз: «Гэта стала крокам для пацвярджэння развiцця iнтэграцыйных працэсаў не на словах, а на справе, бо неабходнасць у вiзавым пытаннi была прадыктавана самiм жыццём».

Вельмi радуе i супрацоўнiцтва навукова-тэхнiчных ВНУ. Адпаведны форум стаў штогадовым, i ў iм ахвотна бяруць удзел навукоўцы i студэнты не толькi з Расii i Беларусi, але i яшчэ амаль з дваццацi краiн. Ужо разглядаецца i магчымасць уручэння прэмiй лаўрэатам, якiя працуюць у галiне навукi i тэхнiкi.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».