Вы тут

На «Славянскім базары ў Віцебску» збіраюць «Букет дабрыні»


Дабрачынную акцыю ладзіць дырэкцыя міжнароднага фестывалю мастацтваў сумесна з віцебскім абласным аддзяленнем Беларускага фонду міру. Віртуальны «букет» стане альтэрнатывай традыцыйным кветкам, якіх сёлета публіка не зможа падарыць любімым артыстам — доступ на сцэну Летняга амфітэатра абмежаваны ў сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай.


«Выказаць свае пачуцці і падзякаваць выканаўцам за іх творчасць можна будзе, беручы ўдзел у акцыі «Букет дабрыні», — кажуць у Цэнтры культуры «Віцебск». — Для гэтага трэба пералічыць на спецыяльна створаны рахунак любую суму грошай, якія вы меркавалі выдаткаваць на прэзенты ці кветкі артыстам». Зрабіць гэта можна як у банкаўскіх аддзяленнях, так і самастойна праз сістэму АРІП — рэквізіты змешчаныя ў дырэкцыі фестывалю і на сайтах gck.by і fest-sbv.by. Усе сродкі, якія паступяць на дабрачынны рахунак, будуць скіраваныя на дапамогу выхаванцам Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Акцыя «Букет дабрыні», дарэчы, праходзіць у Беларусі і іншых краінах таксама ў Дзень ведаў, калі замест кветак настаўнікам бацькі і школьнікі ахвяруюць грошы на лячэнне цяжкахворых дзяцей.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Прэв’ю: semicvetic.com

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.