Вы тут

У Віцебску ўчора распачаўся 29-ы па ліку найбуйнейшы фестываль на постсавецкай прасторы


Абласны цэнтр па традыцыі жыве ў асаблівым «базарным» рытме. Сёлета пандэмія ўнесла карэктывы ў планы арганізатараў — напрыклад, афіцыйная праграма стала карацейшыя: усяго чатыры дні. Але і ў новым фармаце фэст, можна не сумнявацца, будзе цікавы.


Філіп Кіркораў ля сваёй імянной зоркі, адкрытай учора ў Віцебску.

У сувязі з пандэміяй незвычайнай стала акрэдытацыя для ўдзельнікаў «базару»: у дырэкцыі пры ўваходзе хлопцы ў цывільным вымяраюць тэмпературу і просяць апрацаваць антысептыкам рукі. Тэмпературны кантроль і пры ўваходзе на канцэртныя пляцоўкі. А вось маскі — не абавязковая ўмова, і можна пры жаданні іх як насіць, так і не.

Учора адбылася першая прэс-канферэнцыя, дзе традыцыйна агучылі некаторыя лічбы і факты, якія датычацца фестывалю. Напрыклад, у 2020 годзе на ім працуе больш за 300 журналістаў, усяго ў Віцебску прадстаўленыя 23 краіны, а ў міжнародным дзіцячым і дарослым конкурсах выступяць — ужо дакладна — прадстаўнікі 17 і 14 краін адпаведна. Героем першай «Зорнай сустрэчы» стаў артыст балета Сяргей Палунін — самы малады ў гісторыі прэм'ер Каралеўскага балета ў Лондане і спецыяльны госць сёлетняга віцебскага форуму.

Міністр культуры Беларусі Юрый Бондар канстатаваў: фестывальны дэвіз «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення», сёння, бадай, як ніколі актуальны, бо форум спрыяе яднанню і ўзбагачэнню духоўнай спадчыны славянскіх народаў.

Вадзім Заранкін, старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, пажартаваў, што зоркі не толькі зноў сышліся, каб фестываль-старажыл працягваў сваё існаванне, але і з'ехаліся. Месца сустрэчы змяніць нельга! І нават дажджы не сапсуюць настрой.

А ўвечары адбыўся і першы канцэрт — урачыстае адкрыццё ХХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў, рэжысёр якога Аляксандр Вавілаў з дапамогай артыстаў і творчых калектываў з розных краін трансліраваў на віцебскай сцэне простую і вельмі актуальную і важную сёння думку «Я люблю цябе, жыццё!..» Падрабязней пра цырымонію адкрыцця «Звязда» раскажа ў суботнім нумары. А пакуль нагадаем, што сёння, 17 ліпеня, на фестывалі пройдуць разнастайныя мерапрыемствы Дня Саюзнай дзяржавы, увечары ў Летнім амфітэатры на канцэрце «Саюзная дзяржава запрашае...» можна будзе паслухаць «Жывую музыку кіно» ад аркестра «Фано-граф сімфа-джаз» пад кіраўніцтвам Сяргея Жыліна і папулярных выканаўцаў Беларусі і Расіі, а на пляцоўцы каля КЗ «Віцебск» — паглядзець фінал ІІ Міжнароднага фестывалю Dream Dance Fest.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Падзея, якая яднае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?