Вы тут

Зноў пацяплее, але ненадоўга


На наступным тыднi ў сераду стане халадней.

Але пакуль — досыць цёплае надвор'е ў асноўным без ападкаў чакаецца ў нас у гэтыя выхадныя, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


Ужо сёння яно пачне змяняцца. Чакаецца пераменная воблачнасць. Удзень у асобных раёнах Гомельскай вобласцi пройдуць кароткачасовыя дажджы i навальнiцы. А вось у выхадныя тэрыторыя краiны ў асноўным будзе знаходзiцца ў вобласцi павышанага атмасфернага цiску. Толькi ў паўднёва-заходнiх раёнах, а ўдзень 19 лiпеня i па крайнiм паўночным усходзе краiны адаб'ецца ўплыў няўстойлiвых паветраных мас.

У суботу таксама чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькi ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе краiны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальнiцы. Уначы i ранiцай чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца ўсходнi ўмераны, пры навальнiцах парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 7 да плюс 14 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 16 цяпла. Удзень будуць камфортныя 22—28 цяпла.

I ў нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў, толькi ўдзень у асобных раёнах Брэсцкай i Вiцебскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальнiцы. Хутчэй за ўсё, ранiцай чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца ўсходнi ўмераны, пры навальнiцах парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 да плюс 14 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 16 цяпла. У гэты дзень павялiчыцца дзённая тэмпература — будзе 23—29 градусаў са знакам плюс.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня надвор'е ў краiне абумовiць няўстойлiвая цёплая паветраная маса паўднёвых шырот. У панядзелак чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамi па краiне пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах навальнiцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 11 да 17 градусаў цяпла, удзень будзе ўсё так жа горача — плюс 23—29 градусаў. У аўторак цёплае надвор'е захаваецца, а ў сераду пахаладае.

Сяргей ПАЛІНІН

Прэв’ю: udf.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».