Вы тут

Магiлёўскi аблсавет вырашыў зрабiць персанальную намiнацыю для старастаў i вулiчкомаў


Сярод тых, хто стаў сёлета «Чалавекам года — 2019», — i стараста вёскi Пуцькi Чавускага раёна Вольга Аўчыннiкава. Такiм чынам у раёне вырашылi падтрымаць актывiстку за яе адказную грамадскую пазiцыю. Яна шмат гадоў з'яўляецца сувязным звяном памiж жыхарамi вёскi i мясцовай уладай. Дзякуючы ёй насельнiцтва далучаецца да грамадскай дзейнасцi, стварае прыгажосць у месцах адпачынку, удзельнiчае ў добраўпарадкаваннi свайго населенага пункта.


— Такiя людзi, як Вольга Аўчыннiкава, — нашы асноўныя памочнiкi ў грамадскай рабоце, — кажа старшыня праўлення абласной асацыяцыi мясцовых Саветаў дэпутатаў, старшыня Чавускага райсавета Анатоль Мацюлiн. — Мы пастаянна шукаем спосабы, як iх заахвоцiць. Нядаўна такiх магчымасцяў стала болей. Асацыяцыя выступiла iнiцыятарам таго, каб павялiчыць колькасць намiнацый у штогадовым спаборнiцтве сярод органаў мясцовага самакiравання, якое праводзiцца па лiнii аблсавета i аблвыканкама. I нас падтрымалi. Будуць яшчэ тры намiнацыi для iндывiдуальных органаў самакiравання — старастаў, старшынь па доме i гэтак далей. Яны змогуць атрымаць за сваю дзейнасць 30, 20 i 15 базавых велiчынь — у залежнасцi ад месца.

Змяненнi адбылiся нядаўна, цяпер самы час актывiстам ад народа праявiць сябе. Але пра сваiх актыўных памочнiкаў дэпутаты не забывалi i раней. Тая ж Вольга Аўчыннiкава згадвае, што атрымлiвала ганаровыя граматы i па лiнii грамадскiх арганiзацый «Белая Русь» i «Беларускi саюз жанчын». Ну а званне «Чалавек года» — гэта наогул вельмi адказна i ганарова.

Жанчына кажа, што быць старастай для яе не абавязак, а стыль жыцця. Выслухаць чалавека, дапамагчы, данесцi праблему да ведама мясцовай улады — гэта было для яе прыярытэтнай справай з таго самага моманту, калi ў 1983 годзе прыйшла працаваць у Пуцькi бiблiятэкаркай. Абслугоўвала чытачоў з васьмi вёсак, да некаторых прыходзiла дадому. I з кожным заўсёды знаходзiла хвiлiнку, каб пагаманiць, распытаць пра справы.

Пуцькi — вёска не малая: 100 двароў, каля 200 жыхароў. I стараста — сувязнае звяно памiж iмi i сельсаветам. Патэлефанавалi, напрыклад, што па вулiцы праедзецца трактар, збярэ буйнагабарытнае смецце, а яна ўсiх абзванiла — рыхтуйцеся, маўляў. Пасля таго як Пуцькi далучылi да Радамльскага сельсавета, Вольга Канстанцiнаўна стала асноўнай крынiцай iнфармацыi. Калi трэба было пра кагосьцi спытацца, тэлефанавалi непасрэдна ёй.

Аднавяскоўцы таксама прывыклi, што калi нейкiя праблемы, звяртацца трэба перш за ўсё да старасты. Зiмой яна i сама некаторым патэлефануе, пацiкавiцца, чым дапамагчы. Ведае, што iнвалiдам i старым без увагi з боку не абысцiся. Хоць iх яшчэ i сацработнiкi апякуюць.

Сустрэча з насельнiцтвам в. Пуцькi.

Бiблiятэкi ў Пуцьках некалькi гадоў ужо няма, але ўсе ведаюць, што дома ў былой бiблiятэкаркi шмат кнiг, i iдуць да яе. Яна ж апавяшчае ўсiх, калi чакаць бiблiёбус з Чавус. I не скардзiцца, што дарма патрацiла на кагосьцi час. Сельсавет актывiстку падтрымлiвае — летась, напрыклад, калi ён атрымаў прэмiю за добраўпарадкаванне, старасце таксама выдзелiлi капейчыну. Яна ж, лiчы, свой работнiк. З яе дапамогай у вёсцы стварылі кветнiк, зрабiлi дзiцячую пляцоўку.

— Гэтыя знакi павагi вельмi натхняюць на работу, — прызнаецца суразмоўнiца. — Хоць я раблю грамадскiя справы па клiчы душы, без якiх-небудзь напамiнаў. Цяпер вось людзi папрасiлi паставiць на ўездзе ў вёску паклонны крыж — збiраем грошы, будзем рабiць. А летась жыхары здалi на дзiцячую пляцоўку каля 200 рублёў. Я неяк абмовiлася, што трэба нешта зрабiць для дзяцей — школу i садок у нас закрылi, дзе iм пагуляць? I старшыня райсавета Анатоль Мацюлiн мяне падтрымаў. Дзякуючы дапамозе з райсавета ў нас цяпер ёсць дзе пагуляць дзецям у футбол цi валейбол. А яшчэ зрабiлi пясочнiцу, паставiлi стол, ляснiцтва зрабiла надзейныя лаўкi.

Вольга Аўчыннiкава не разумее спажывецкiх падыходаў да справы, калi людзi патрабуюць — маўляў, вы мне павiнны. Ёй лягчэй з тымi, хто заўсёды гатовы прыйсцi на дапамогу, каму неабыякава, што будзе з яго малой радзiмай. Актывiстка вельмi спачувае дэпутатам, якiм трэба браць на сябе адказнасць за нядбайных людзей — займацца стыхiйнымi звалкамi, спарахнелай спадчынай абыякавых нашчадкаў. Так быць не павiнна, лiчыць яна i робiць усё для таго, каб згуртаваць жыхароў i натхнiць iх на добрыя справы.

Кампетэнтна

Палiна Церашкова, выканаўчы дырэктар Магiлёўскай абласной асацыяцыi мясцовых Саветаў дэпутатаў:

— У штогадовых спаборнiцтвах сярод органаў мясцовага самакiравання раней былi задзейнiчаныя дзве катэгорыi — сельскiя Саветы дэпутатаў i органы тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання. У апошнюю катэгорыю ўваходзiлi i калегiяльныя органы, i iндывiдуалы. Цяпер iх падзялiлi, i гэта справядлiва. У калегiяльным органе працуе група людзей, а тут усё трымаецца на актывiстах. Новыя правiлы будуць дзейнiчаць ужо ў наступным годзе, зараз яны праходзяць юрыдычную экспертызу. Удзельнiкаў у такiх спаборнiцтвах заўсёды шмат, i вельмi часта некаторым не хапае аднаго-двух балаў, каб трапiць у пераможцы. Сёлета, напрыклад, даводзiлася шукаць iншыя варыянты, як заахвоцiць актывiстаў, — уручалi падзячныя лiсты ад аблсавета. Улiчваючы тое, што вартых людзей шмат, мы пайшлi на гэтыя змяненнi.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Загаловак у газеце: Стымул для актывiста

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.