Вы тут

На ўзвышшы жыцця і літаратуры: да 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


На ўзвышшы жыцця і літаратуры: да 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі

Прадстаўляем новы раздзел віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам “Маладосць” да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Уладзімір Дубоўка (1900 ці 1901–1976) – адзін з вядучых беларускіх пісьменнікаў, перакладчык, літаратурны крытык і мовазнаўца, які большую частку свайго жыцця быў вымушаны жыць далёка ад радзімы. Аднак ён заставаўся актыўным удзельнікам беларускага літаратурнага працэсу, быў членам літаб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”.

Дзякуючы свайму таленту, паэтычнай адметнасці ён зрабіў каштоўны ўнёсак у скарбніцу нацыянальнай культуры, узбагаціў беларускую літаратуру яркімі паэтычнымі вобразамі.

Першае месца ў беларускай паэзіі паслякастрычніцкага пэрыяду заняў Дубоўка – па сіле пачуцця, глыбіні думкі і мастацкай дасканаласці формы ў лірычных вершах і невялікіх паэмах.
Максім Гарэцкі

Да асобы беларускага пісьменніка ў пачатку ХХI ст. стала звяртацца шмат даследчыкаў-літаратуразнаўцаў, яму прысвечаны навуковыя даследаванні, мастацкія кнігі, зняты дакументальныя фільмы. Галоўны раздзел віртуальнага праекта, у якім апавядаецца пра жыццё і творчасць У. Дубоўкі, быў падрыхтаваны паэткай, кандыдатам філалагічных навук Ірынай Багдановіч, якая адна з першых звярнулася да вывучэння асобы гэтага аўтара.

На старонцы праекта можна пазнаёміцца з кнігамі аўтара, яго перакладамі, шматлікімі зборнікамі паэзіі, у якія былі ўключаны вершы пісьменніка. Размешчаны поўныя тэксты сямі кніг У. Дубоўкі, сярод якіх “Строма” (1923), “Там, дзе кіпарысы” (1925), “Трысцё” (1925), “Сгеdо” (1926), “Лацінка ці кірыліца: да рэформы алфабэту” (1929) і іншыя. У хуткім часе чакайце размяшчэння поўнага тэксту самага апошняга выдання аўтара – Збора твораў у 2 т. (2017, Мінск), падрыхтаванага даследчыкам творчасці У. Дубоўкі Д. Давідоўскім пры ўдзеле навукоўцаў І. Багдановіч і В. Жыбуля.

Асобная падборка дакументаў прысвечана літаратуразнаўчым даследаванням творчасці аўтара, якая грунтоўна разглядалася ў кнігах Д. Бугаёва, Г. Севярынец, А. Марціновіча, І. Заяц. Для чытачоў у адкрытым доступе даецца магчымасць пазнаёміцца з амаль 30 артыкуламі даследчыкаў, што вывучалі асобу паэта, сярод якіх І. Багдановіч, Д. Давідоўскі, А. Данільчык, В. Дранько-Майсюк, В. Жыбуль, Г. Севярынец, Л. Сільнова.

“Фотагалерэя” паэта, якая рыхтавалася пры ўдзеле партнёраў праекта, пазнаёміць з фатаграфіямі родных і сяброў пісьменніка, яго лістамі і рукапісамі, асабістымі рэчамі. Таксама тут размешчаны дакументы з Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі, Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі, якія захоўваюць у сваіх фондах архіў У. Дубоўкі і далучыліся да працы над праектам.

Алена Кім, Уладзімір Дубоўка, Алеся Бабарэка. Жукаўка, 1969 г. З фондаў БДАМЛМ

Асобна прадстаўлены цікавы матэрыял пра ўшанаванне памяці і ўвасабленне вобраза У. Дубоўкі ў мастацтве. Дзякуючы далучэнню да працы Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі, раздзел узбагаціўся ілюстрацыйным матэрыялам, дакументальным фільмам “У песнях я на Беларусь малюся”, прысвечаным асобе пісьменніка.

Мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніка на фасадзе Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі

Партрэт пісьменніка У. Дубоўкі. 1973 г. Мастак Нінэль Шчасная. З кнігі: Пракапцоў, У.І. Нінэль Шчасная. – Мінск : Беларусь, 1984

Больш падрабязна пра віртуальны праект, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі, можна даведацца з прэзентацыі, падрыхтаванай да адкрыцця раздзела пра паэта.

Аматараў гісторыі беларускай літаратуры зацікавіць містычны дэтэктыў “Чорны чалавек Уладзіміра Дубоўкі” (2019) з серыі цыкла гістарычных дакументальных фільмаў “Лабірынты”, які размешчаны ў межах раздзела з дазволу вядучага праекта В. Дранько-Майсюка:

Крыніца:https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/na-zvyshshy-zhytstsya-i-litaratury-da-120-goddzya-z-dnya-naradzhennya-uladzimira-dubo-ki/

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.