Вы тут

Перапынкі ў працы картак некаторых банкаў магчымыя 17 ліпеня


Тэхналагiчныя работы на апаратна-праграмным комплексе Банкаўскага працэсінгавага цэнтра будуць праводзіцца 17 ліпеня з 3:00 да 06:30, піша агенцтва «Мінск-Навіны».


У названы час магчымыя кароткатэрміновыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў карт банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае звыш 9 млн карт, лік падлучаных да яго арганізацый гандлю і сэрвісу перавышае 88,3 тыс., тэрміналаў - 134,3 тыс., банкаматаў і інфакіёскаў - больш чым па 2,4 тыс.

Прэв’ю: niann.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?