Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


У гэты дзень 76 гадоў таму вызвалены ад фашысцкiх захопнiкаў Мiнск стаў сведкам гiстарычнага партызанскага парада. Па рашэннi Цэнтральнага штаба партызанскага руху байцам, якiя змагалiся на тэрыторыi акупаванай Беларусi, належала або ўвайсцi ў склад рэгулярнай армii, або пачаць работу па аднаўленнi мiрнага жыцця на вызваленай тэрыторыi. Але перад гэтым дзясяткi тысяч народных мсцiўцаў прайшлi ў параднай калоне каля лукавiны ракі Свiслач.


Ранiцай 16 лiпеня 1944 года для правядзення парада былi пастроеныя 30 тысяч партызанаў. Тут жа прысутнiчала дэлегацыя байцоў i камандзiраў Чырвонай Армii, якую ўзначальваў камандуючы 3-м Беларускiм фронтам генерал армii Iван Чарняхоўскi (гэта яго войскi вызвалялi сталiцу Беларусi).

Вось як згадваў той дзень удзельнiк парада партызанаў атрада «Камунар» Васiль Мараховiч: «Мiж зруйнаванымi i спаленымi будынкамі Мiнска iшлi маршам няголеныя ды схуднелыя партызаны. У руках у iх была самая дзiўная калекцыя зброi змагаючыхся ў той час армiй, дапоўненая зброяй, якую вырабiлi ў лясах кавалi. Iх сустракалi з захапленнем, яны iшлi горда з узнагародамi на грудзях! Яны былi пераможцамi!»

Цяпер месца таго парада пазначана на беразе Свiслачы памятным знакам з шыльдаю, якая паведамляе пра гэтую гiстарычную падзею. Успамiны аб мiнулым засталiся ў занатаваных аповедах воiнаў i партызанаў, зноў i зноў адгукаюцца ў напiсаных сёння радках.

Йшлi героi яшчэ

невядомыя,

Аперзводкамi

не падлiчаныя,

Iх вiталi нябёсы

свабодныя

Над руiнамi i папялiшчамi.

 

Йшлi байцы партызанскiх

атрадаў —

Камандзiры i шарагоўцы,

Не навучанай дзеля

парадаў,

Але цвёрдай хадой

пераможцаў.

 

Успамiн той не счэзне

ў сховiшчах,

Не заплямiць яго

i не сцерцi —

Як агнi партызанскага вогнiшча

Асвятлялi дарогу

ў бяссмерце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.