Вы тут

У Парыжы цалкам адкрылі Эйфелеву вежу


У сталіцы Францыі Парыжы цалкам аднавіла працу галоўная славутасць Эйфелева вежа пасля каранціну. З 15 ліпеня турыстам дазволілі наведванне трэцяга паверха вежы, піша rbc.ua са спасылкай на Le Figaro.


Адзначаецца, што вежа часткова аднавіла сваю працу яшчэ 25 чэрвеня. Пры гэтым для турыстаў былі адкрыты толькі два паверхі, а таксама не працаваў ліфт і было ўведзена абмежаванне на колькасць наведвальнікаў.

З моманту частковага адкрыцця Эйфелеву вежу наведала каля 22 тысяч чалавек. Пры гэтым большасць турыстаў цяпер складаюць французы, тады як раней 80% наведвальнікаў складалі замежнікі.

Да канца лета на квіткі на Эйфелеву вежу для дзяцей ад 4 да 11 гадоў будуць дзейнічаць зніжкі. Таксама будуць праводзіцца па чацвяргах і пятніцах вечарыны для моладзі з удзелам дыджэяў. Пры гэтым танцы будуць забароненыя, а таксама наведвальнікі павінны выконваць сацыяльную дыстанцыю.

Штогод Эйфелеву вежу наведваюць каля 7 мільёнаў турыстаў. Яна была зачыненая яшчэ ў сакавіку з-за пандэміі каранавіруса.

Прэв’ю: freepik

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.