Вы тут

Як пазбавіцца ад мурашак на агародзе


Мы ведаем, што мурашы, з аднаго боку, прыносяць карысць на дачным агародзе, бо рыхляць зямлю, насычаючы яе кіслародам. Але з другога боку, гэта адны з самых злосных ворагаў многіх дачнікаў і садаводаў, таму што разносяць тлю, якая паядае нашы дачныя расліны і ўраджаі.


Таму шмат хто лічыць, што з мурашкамі на агародзе неабходна змагацца, а рыхліць градкі лепш самастойна, без прыцягнення мурашынай сілы. Ёсць шмат спосабаў пазбаўлення ад мурашак, але вельмі часта яны не зусім карысныя для нашых агародных пасадак, альбо вельмі дарагія, альбо патрабуюць дадатковых інгрэдыентаў, па якія трэба спецыяльна бегчы ў краму ці аптэку. Ведаю адзін спосаб, які дапамагае вельмі эфектыўна. І пры гэтым ён бяспечны для нашых раслін, свойскіх жывёл і людзей. Плюс да ўсяго — зусім недарагі!

Ва ўсіх на лецішчы, напэўна, ёсць манка. І яе можна выкарыстоўваць не толькі па прамым прызначэнні. Усім гаспадыням вядома ўласцівасць гэтых круп набракаць пры змешванні з вадкасцю. Мурашы ахвотна ласуюцца манкай, але манныя крупінкі, трапляючы ў арганізм насякомага, пачынаюць набракаць, што прыводзіць да гібелі мурашак. Хочаце ачысціць свой дачны ўчастак ад шкоднікаў — бярыце і рассыпайце манку на дарожках, якія праклалі мурашы. Крупы таксама можна і трэба размяшчаць у ягадніках, на клумбах і побач з фруктовымі дрэвамі. А каб манку не падзяўблі птушкі, яе трэба крыху прыцерушыць зямлёй і прыкрыць лісцем. Найлепшы час для гэтага — сухое надвор'е без ветру: так крупінкі не разляцяцца і не намокнуць. Для большай эфектыўнасці можна змяшаць манку з просам.

Дзейнічае гэты сродак на ўсе сто працэнтаў, і прытым безадмоўна!

Яўген САЛАНОВІЧ, дачнiк са шматгадовым вопытам

Фота: 7dach.ru

Загаловак у газеце: Супраць мурашынай сілы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.