Вы тут

Легендарную «Кацюшу» ўчора ўстанавiлi ў музеi ваеннай тэхнiкi


Легендарную «Кацюшу» ўчора ўстанавiлi ў музеi ваеннай тэхнiкi пад адкрытым небам каля Кургана Славы

Ва ўрачыстым мiтынгу ўзялi ўдзел ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны i працы, моладзь, прадстаўнiкi органаў улады, кiраўнiцтва Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi. Дата адкрыцця экспаната абраная невыпадкова. Менавiта ў гэты дзень — 14 лiпеня 1941 года — пад Оршай прагрымеў першы залп гэтай славутай баявой машыны.


Работы па пошуку i рэстаўрацыi «Кацюшы» вялiся каля года. Частка дэталяў была выраблена на аснове ўзораў з Ваенна-гiстарычнага музея артылерыi Санкт-Пецярбурга, а вось пульт кiравання стральбой, часткi аблiцоўкi, колы i дыскi былi знойдзеныя пошукавiкамi ў Ленiнградскай вобласцi i адноўлены беларускiмi рэстаўратарамi.

З'яўленне баявой машыны каля Кургана Славы стала магчымым дзякуючы агульным намаганням усiх галiновых прафсаюзаў. Яшчэ ў студзенi быў абвешчаны старт збору сродкаў на папаўненне экспазiцыi музея. Акрамя таго, на добраўпарадкаванне новага манумента былi выдаткаваныя грошы, заробленыя падчас рэспублiканскага суботнiка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».