Вы тут

ЦТ па геаграфіі пройдзе сёння ў Беларусі


Сёння ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэсціраванне па геаграфіі. Здаваць яго плануюць амаль 1,2 тыс. чалавек, паведаміў БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.


Іспыт пачнецца ў 11.00. Для рэгістрацыі рэкамендуецца прыйсці загадзя — не пазней як за паўгадзіны да пачатку ЦТ. Пры сабе трэба мець пропуск, дакумент, што засведчвае асобу (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца), і ручку (гелевую або капілярную) з чарніламі чорнага колеру.

Пры выяўленні ў час ЦТ мабільнага тэлефона або іншых устройстваў, якія перадаюць, прымаюць і захоўваюць інфармацыю, абітурыент будзе вымушаны пакінуць аўдыторыю. Ён таксама пазбавіцца магчымасці здаваць ЦТ, калі стане мяняцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, прасіць аб дапамозе іншых людзей для выканання тэставых заданняў. Пераздаць тэсціраванне па прадмеце можна будзе толькі ў наступным навучальным годзе.

Той, хто не пападзе на тэсціраванне па ўважлівай прычыне, зможа прайсці іспыт у рэзервовы дзень. Для гэтага трэба будзе прайсці рэгістрацыю. Яна пачалася 12 ліпеня і завершыцца 17 ліпеня. Пры гэтым камісія будзе разглядаць кожны выпадак індывідуальна і прымаць рашэнне. У кожнай вобласці вызначаны пункт рэгістрацыі на ЦТ у рэзервовы дзень. Усяго іх шэсць. На іх базе і будзе праходзіць тэсціраванне.

Наступнае ЦТ — па сусветнай гісторыі (навейшы час) — пройдзе 16 ліпеня. Усяго на цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі зарэгістраваліся больш за 64 тыс. абітурыентаў.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.