Вы тут

Новую оперу для дзяцей «Пiнокiа» прадставяць гледачам у канцы 2020-га


Новую оперу для дзяцей «Пiнокiа» прадставiць гледачам у канцы 2020-га Вялiкi тэатр Беларусi. Канцэпцыю пастаноўкi паводле казачнай гiсторыi Карла Калодзi абмяркоўвалi днямi на мастацкай радзе.


Упершыню опера нямецкага кампазiтара Глорыi Брунi «Пiнокiа» была пастаўлена не так даўно — прэм'ера адбылася ў 2008-м у Гамбургу, далей эстафету падхапiлi тэатры Неапаля, Пармы, Лондана. У Беларусi ж за ўвасабленне знакамiтай казкi ўзялiся рэжысёр Наталля Бараноўская (для яе гэта будзе рэжысёрскi дэбют на вялiкай сцэне), мастачка Любоў Сiдзельнiкава i дырыжор Уладзiмiр Авадок — дарэчы, з яго падачы аўтар оперы, якая ўхвалiла беларускую рэдакцыю спектакля, нават дапiсала некалькi нумароў.

Як мяркуе рэжысёр, аповед пра ператварэнне драўлянай лялькi ў чалавека будзе цiкавы i актуальны для маленькiх гледачоў, бо ў вобразнай, гульнявой форме закранае сур'ёзныя пытаннi дабра i зла, вучыць прызнаваць свае памылкi i выпраўляць iх. Пiнокiа i Бурацiна, якiх многiя блытаюць, зусiм не тоесныя героi, падкрэслiвае Наталля Бараноўская: у адрозненне ад свайго маладзейшага сабрата з казкi Аляксея Талстога «Залаты ключык, цi Прыгоды Бурацiна» (1936 год), Пiнокiа ахвяруе жыццём дзеля iншага, таму i становiцца чалавекам. Рознiцу сюжэтаў узмацняць i iншыя дзеючыя персанажы, сярод якiх гледачы не ўбачаць звыклых Мальвiны, Артэмона i П'еро, затое сустрэнуць Пясочнага чалавека, i сцэнiчнае афармленне — мультыплiкацыя, пясочныя карцiны i нават адсылкi да творчасцi Леанарда да Вiнчы.

Прэм'ера дзiцячай оперы на сцэне Вялiкага тэатра Беларусi запланавана на снежань, як мяркуецца ў днi школьных канiкул. Але ўжо зараз у тэатры шукаюць будучых выканаўцаў галоўных партый — Пiнокiа, Феi, Лiсы, Ката, Джэпета i Цвыркуна. Анкеты i фотаздымкi ад ахвотных прайсцi жывое праслухоўванне прымаюцца да 27 жнiўня праз электронную пошту competition@bolshoibelarus.by, а сам кастынг пройдзе 5 верасня.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Фота pinocchioopera.org

Загаловак у газеце: Казка ды намёк

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.