Вы тут

Дажджлiва i холадна


У мiнулую нядзелю даволi свежае паветра распаўсюдзiлася на ўсю краiну, i тэмпература аказалася на 3—5 градусаў нiжэй патрэбнага графiка па клiматычнай норме ў лiпенi. Гаспадаром умоў надвор'я яно застанецца амаль на ўвесь тыдзень. Асаблiва свежа будзе ў ранiшнiя гадзiны, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


Сёння ўдзень па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзiны месцамi прагрымяць навальнiцы. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходнi ўмераны, удзень па ўсходзе парывiсты. Тэмпература паветра ў разгар дня будзе ад плюс 17 да плюс 23 градусаў.

I ў сераду ў асноўным будзе без дажджоў i з халоднай тэмпературай. Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы i ранiцай па захадзе Беларусi чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходнi ўмераны, па ўсходзе парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 7 да плюс 13 градусаў. Удзень сонца стане награваць паветра, але цяпла будзе недастаткова. Чакаецца 16—23 градусы са знакам плюс, па паўднёвым захадзе краiны паветра прагрэецца да плюс 25 градусаў.

Большая частка тэрыторыi краiны апынецца ва ўладзе антыцыклону ў чацвер. Таму будзе без ападкаў, толькi ўдзень па паўднёвым захадзе краiны, пад уплывам франтальнага раздзелу, якi змяшчаецца з тэрыторыi Польшчы, магчымы кароткачасовыя навальнiчныя дажджы. Уначы i ранiцай месцамi чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходнi ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 7 да плюс 13 градусаў. Удзень стане крыху цяплей — будзе ад плюс 20 да 27 цяпла.

У пятнiцу i ў выхадныя паўночна-заходнi ўмераны вецер працягне пастаўляць досыць халоднае паветра са Скандынаўскага паўвострава. Тэмпература паветра ўначы складзе 8—15 цяпла, удзень будзе ад плюс 18 градусаў да 25. Сярэдняя сутачная тэмпература паветра крыху павысiцца, але недастаткова для лiпеня. Бо такi тэмпературны фон на 2-3 градусы нiжэй за клiматычную норму.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: kubnews.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».