Вы тут

Брастаўчане актыўна працуюць з дапоўненай рэальнасцю


Неабыякавыя i творчыя жыхары Брэста шукаюць новыя шляхi захавання i папулярызацыi спадчыны. Грамадскiя арганiзацыi ствараюць новыя прадукты i сэрвiсы, звязаныя з гiсторыяй, культурай горада, якія могуць выкарыстоўвацца ў тым лiку ў турыстычнай галiне i ў сферы адукацыi. Яны ж ладзяць гарадскiя фестывалi ды iншыя мерапрыемствы. Нават на суботнiкi гараджане збiраюцца дзякуючы iнтэрнэту — iнiцыятыва сфармiравалася вакол навiннага партала. Так, бернардынскi манастыр, што знаходзiцца на тэрыторыi Брэсцкай крэпасцi, быў абнесены агароджай, каля яго паставiлi шыльду.


Вiртуальнае падарожжа па Брэсцкай крэпасцi.

Абуджаць любоў да роднага горада дапамагаюць экскурсii. Мясцовыя даследчыкi распрацоўваюць новыя маршруты. Напрыклад, адзiн з iх прысвечаны гарадской спадчыне 30-х гадоў мiнулага стагоддзя. Валанцёры iнiцыятывы «Брэсцкi канструктывiзм» iнвентарызавалi больш за сто аб'ектаў, пабудаваных у горадзе ў мiжваенныя гады, стварылi анлайн-базу даных, нанеслi аб'екты на карту i склалі даведнiк па архiтэктуры Брэста гэтага перыяду. У вынiку мясцовыя жыхары сталi цiкавiцца такiмi аб'ектамi, больш ашчадна да iх ставiцца i клапацiцца пра тое, як iх захаваць.

Новыя, сучасныя фарматы накшталт хакатонаў дапамагаюць прыцягнуць аўдыторыю, з якой не так проста працаваць, — моладзь.

«Мы ствараем пляцоўкi i праекты, дзе ўзаемадзейнiчаюць прадстаўнiкi розных структур: грамадскiх арганiзацый, медыя, бiзнесу, мясцовых улад. Гэта спроба выбудаваць дыялог, абмеркаваць сумесны кiрунак дзейнасцi», — дзелiцца намеснiк дырэктара фонду «Развiццё Брэсцкай крэпасцi» Алiна Дзеравянка. Актывiсты далучаюцца да даследаванняў, працуюць у расiйскiх архiвах, а здабытай iнфармацыяй дзеляцца з супрацоўнiкамi Брэсцкага мемарыяльнага комплексу i размяшчаюць яе ў сецiве.

Менавiта ў Брэсце былi прыдуманы праекты, якiм няма аналагаў. Новыя прадукты ўзнiклi на стыку розных дысцыплiн, у тым лiку мастацтва i сучасных тэхналогiй. На аснове архiўных дакументаў быў створаны аўдыяспектакль-гiд, прысвечаны трагiчнай падзеi Другой сусветнай вайны — знiшчэнню брэсцкай яўрэйскай абшчыны (у той час яна налiчвала больш за 20 тысяч чалавек). Дзякуючы спецыяльнай мабiльнай праграме турыст арыентуецца па карце, на якую нанесены аб'екты яўрэйскай спадчыны цi звязаныя з ваеннай гiсторыяй, што захавалiся да нашага часу, а ў навушнiках чуе галасы з мiнулага. Аўдыяспектакль створаны на аснове ўспамiнаў рэальных сведак падзей, яго агучылi прафесiйныя акцёры. Летась праект Brest Stories Guide быў прызнаны адным з найлепшых падчас конкурсу «Спадчына ў дзеяннi», якi праводзiў ICOMOS (Міжнародны савет па захаванні помнікаў і славутасцяў).

Сёння брастаўчане актыўна працуюць з дапоўненай рэальнасцю, спрабуюць стварыць макеты манастыроў сярэдневяковага горада. Дзякуючы новым тэхналогiям, можна будзе гуляць па сучасным горадзе i бачыць, як ён выглядаў у папярэднiя стагоддзi.

Мясцовы дабрачынны Фонд развiцця Брэсцкай крэпасцi таксама запрашае ў вiртуальнае падарожжа па аб'ектах фартыфiкацыi ХIХ стагоддзя, дзе звычайна не водзяць турыстаў. Матэрыялы для вiртуальнага падарожжа па Брэсцкай крэпасцi падрыхтаваныя з выкарыстаннем архiўных звестак.

Клапоцяцца ў рэгiёне i пра захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны — на спецыяльным iнфармацыйным партале размяшчаюць запiсы, якiя збiраюць на Палессi. Так фарміруецца карта дыялектаў.

Актывiсты ўпэўнены: нават тым аб'ектам, якiя сёння малавядомыя i занядбаныя, таму што на iх не хапае грошай, можна дапамагчы — варта толькi прыцягнуць да iх больш увагi за кошт простых прадуктаў. Ужо створаныя каляндар i турыстычны маршрут па малавядомых сядзiбах i аб'ектах Брэсцкай вобласцi.

Пастаянная прысутнасць у сацыяльных сетках дазваляе фармiраваць супольнасць людзей, неабыякавых да гарадской спадчыны.

Грамадскiя арганiзацыi шукаюць новыя шляхi прыцягнення рэсурсаў для таго, каб здзяйсняць добрыя справы. Гэта можа быць, напрыклад, краўдфандынг цi супрацоўнiцтва з бiзнес-структурамi, калi пэўны працэнт ад продажу тавараў i паслуг адлiчваецца на культурныя праекты.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Загаловак у газеце: Як змянiць жыццё i захаваць гiстарычныя аб'екты?

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.