Вы тут

Летняя Школа юных эканамістаў стартуе 16 ліпеня ў БДУ


Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца навучэнцы 8–11 класаў. Арганізатарам выступае эканамічны факультэт універсітэта.


Мэта мерапрыемства — сістэмтызацыя эканамічных ведаў і павышэнне ўзроўню фінансавай адукаванасці старшакласнікаў.

Заняткі пройдуць у анлайн-фармаце на платформе Zoom па спасылцы.

Выкладчыкамі школы выступяць студэнты і магістранты эканамічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Тэмамі заняткаў вызначаны сямейны бюджэт і яго размеркаванне, фінансавая бяспека, банкаўскія ўклады. Таксама слухачы навучацца распрацоўваць ідэю для паспяховага стартапа. Акрамя таго, маладыя выкладчыкі раскажуць аб эканамічным факультэце, навучальным працэсе, спецыяльнасцях, падзеляцца вопытам студэнцкага жыцця, дапамогуць абітурыентам вызначыцца з выбарам прафесіі.

Усяго запланаваныя чатыры заняткі, якія пройдуць па чацвяргах з 16:00 да 17:20. Навучанне ў Школе юнага эканаміста бясплатнае.

З раскладам заняткаў можна пазнаёміцца па спасылцы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: masheka.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.