Вы тут

Шматфункцыянальныя «разумныя вокны» распрацавалі навукоўцы БДУ


Аўтарамі выступілі супрацоўнікі лабараторыі оптыкі кандэнсуемых асяроддзяў НДІ прыкладных фізічных праблем імя А.М. Сеўчанкі БДУ пад кіраўніцтвам загадчыка Валерыя Лапаніка.


Навацыя не мае аналагаў на постсавецкай прасторы. Падобная тэхналогія прымяняецца толькі ў КНР, але там яна даражэйшая і саступае беларускаму ўзору па надзейнасці і доўгатэрміновасці выкарыстання.

Вынаходства уяўляе сабой вадкакрышталічныя панэлі, якія ў залежнасці ад знешніх фактараў з празрыстых пераўтвараюцца ў матавыя і наадварот, але святлопрапускальнасць захоўваецца пры любым стане. Кіруюцца «разумныя вокны» пераменным электрычным полем, што паступае з адмысловага блока. Ён падае неабходны сігнал для пераключэння панэлі з аднаго стану ў іншы.

«Разумныя вокны» можна выкарыстоўваць як альтэрнатыву звычайным шкляным. Інавацыйная распрацоўка абараняе памяшканне ад сонечнага святла, пранікнення ўльтрафіялетавага выпраменьвання і часткова блакуе інфрачырвонае. Гэта дазваляе карыстальніку адмовіцца ад штор і жалюзі.

Навацыю вучоных БДУ можна выкарыстоўваць як інфармацыйнае табло, замяняючы папяровыя цэннікі ў гандлёвых цэнтрах. Ёсць магчымасць дыстанцыйна змяняць кошт і найменне тавару па ўсёй гандлёвай кропцы з цэнтралізаванага блока кіравання на камп’ютары.

Таксама спецыфіка «разумных вокнаў» дазваляе прымяняць іх у якасці аўтамабільнага сонцаахоўнага брыля і табло на панэлі кіравання. Пры трапленні сонечнага святла адбываецца аўтаматычнае зацямненне месца на брылі, куды накіраваны погляд кіроўцы. Гэта функцыя падтрымліваецца за кошт электронікі, якая сочыць за вачыма, і праграмнага блока кіравання.

Канкурэнтнымі характарыстыкамі вокнаў з’яўляюцца таксама тэрмін службы больш за дзесяць гадоў, магчымасць вырабу на гнуткіх падкладках, павышаная ўстойлівасць да перападаў тэмператур, эканомнае спажыванне электрычнасці.

Вобласць прымянення «разумных вокнаў» можа быць пашырана за кошт выкарыстання іх ўнутры офісных памяшканняў, у самалётах і г.д.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: art-garbage.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.