Вы тут

У Віцебску п'яны кіроўца ўрэзаўся ў дрэва. Загінуў пасажыр


Па дадзеных СК, 12 ліпеня 31-гадовы кіроўца Honda ў стане алкагольнага ап'янення рухаўся па вуліцы Журжэўскай у Віцебску. Каля 20.30 ён не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў дрэва.


У выніку ДТЗ 32-гадовы пасажыр атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр на месцы. Вадзіцель з месца здарэння ўцёк. Ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі па месцы свайго жыхарства.

У дачыненні да кіроўцы аўтамабіля распачата крымінальная справа па ч.4 арт.317 Крымінальнага кодэкса.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.