Вы тут

Попыт на нерухомасць


Адзначае кітайская кампанія Evergrande.


Кампанія China Evergrande Group, адзін з вядучых забудоўшчыкаў у Кітаі, паведаміла аб росце продажаў у чэрвені, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Аб’ём кантрактных продажаў склаў 76,05 млрд юаняў (каля 10,8 млрд. долараў), павялічыўшыся на 51,3 працэнта ў гадавым вылічэнні, сведчаць дадзеныя кампаніі. У аспекце плошчы кантрактныя продажы Evergrande выраслі на 84 працэнта і склалі 8,55 млн кв. метраў.

Паколькі ўспышка эпідэміі новай каранавіруснай інфекцыі нанесла ўдар па сектары нерухомасці, кампанія Evergrande распрацавала дадатак для прадастаўлення комплексных паслуг — ад дэманстрацыі дамоў з дапамогай тэхналогіі віртуальнай рэальнасці да падпісання кантрактаў.

Фота: zagranportal.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.