Вы тут

Чайны кірмаш у Чэнду


Упершыню праводзіўся анлайн і афлайн.


У горадзе Чэнду правінцыі Сычуань прайшоў міжнародны чайны кірмаш, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У ім прынялі ўдзел больш за 1000 прадпрыемстваў з розных рэгіёнаў Кітая і больш за 4000 кітайскіх і замежных брэндаў. На мерапрыемствах у межах кірмаша прадставілі больш за 100 тысяч відаў прадуктаў.

Сёлетні кірмаш па маштабах перавысіў папярэднія. На пляцоўцы цэнтралізавана дэманстраваліся разнастайныя прадукты з Чэхіі, Расіі, Аўстраліі, Непала, Малайзіі і іншых краін, у тым ліку вядомыя віды чаю, адпаведныя прадукты, посуд, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і інш.

Акрамя таго, на пляцоўцы выставы былі адкрытыя міжнародныя кафэ. Гэта падзея ўпершыню адначасова праводзілася ў рэжыме анлайн і афлайн.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?