Вы тут

Пачалася рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні


Яна працягнецца да 17 ліпеня.


У гэтым годзе колькасць пунктаў правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні павялічылася. Калі раней гэта быў толькі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, то сёлета ЦТ у рэзервовыя дні будзе праходзіць таксама на базе ВНУ — каардынатараў ЦТ у кожным абласным цэнтры: гэта Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Да здачы ў рэзервовыя дні дапускаюцца толькі тыя абітурыенты, якія зарэгістраваліся на асноўнае ЦТ, але па ўважлівай прычыне не змаглі на ім прысутнічаць. У пералік уважлівых прычын нароўні з хваробай сёлета патрапіла і знаходжанне абітурыента на самаізаляцыі. Камісія будзе разглядаць кожны канкрэтны выпадак і прымаць рашэнне. Абітурыенты, якія былі адхілены ад удзелу ў ЦТ за парушэнні, у рэзервовыя дні здаць экзамен не змогуць.

Рэзервовымі днямі для здачы ЦТ па беларускай і рускай мовах зацверджаны 19 і 21 ліпеня. Для грамадазнаўства, матэматыкі, біялогіі, замежных моў (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай), хіміі, фізікі, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусветнай гісторыі найноўшага часу рэзервовымі днямі будуць 19 і 23 ліпеня.

Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання ў пунктах яго правядзення абітурыентам пачнуць выдаваць з 24 ліпеня, а тым, хто здаваў ЦТ у рэзервовыя дні, — з 29 ліпеня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: vgr.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».