Вы тут

У Расіі завяршыліся клінічныя выпрабаванні вакцыны ад каранавіруса


Клінічныя выпрабаванні вакцыны супраць новага каранавіруса на добраахвотніках завяршыліся ў Сечэнаўскім універсітэце.


Вынікі даследаванняў паказалі бяспеку прэпарата, паведаміла ТАСС кіраўнік Цэнтра клінічнага вывучэння лекавых сродкаў універсітэта, галоўны даследчык Алена Смалярчук.

«Даследаванні завершаны, яны паказалі бяспеку вакцыны. Добраахвотнікі будуць выпісаныя 15 і 20 ліпеня», — сказала Алена Смалярчук.

Пасля выпіскі добраахвотнікі яшчэ будуць праходзіць амбулаторнае назіранне, дадала кіраўнік цэнтра.

Першы этап даследаванняў вакцыны ў Сечэнаўскім універсітэце пачаўся 18 чэрвеня, калі былі правакцыніраваны першыя 18 добраахвотнікаў. Другая група добраахвотнікаў з 20 чалавек прайшла вакцынацыю 23 чэрвеня.

Прэв’ю: tass.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?