Вы тут

Каля 20 чалавек пацярпелі падчас беспарадкаў у Белградзе


Падчас беспарадкаў у Белградзе ў ноч на суботу пацярпелі 19 чалавек, паліцыя затрымала больш за 70 чалавек. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на нацыянальнае тэлебачанне Сербіі РТС.


Па дадзеных Службы хуткай дапамогі, медыцынская дапамога падчас пратэсту і наступнага разгону дэманстрацыі аказана 19 людзям, з якіх 11 шпіталізаваныя ў цэнтр экстранай дапамогі, а яшчэ восем — у Ваенна-медыцынскую акадэмію. Сярод шпіталізаваных апынуўся і фатограф агенцтва BETA, у яго траўма галавы. Яшчэ адзін чалавек атрымаў нажавое раненне.

Як паведамілі РТС у паліцыі, да цяперашняга моманту вядома пра затрыманне 70 дэманстрантаў.

Тэлеканал адзначае, што падчас начных пратэстаў фіксаваліся напады дэманстрантаў на журналістаў, у тым ліку рэпарцёраў агенцтва Танюг, партала Kurir, тэлеканала N1, канала Al Jazeera. Пратэстоўцы перашкаджалі журналістам падчас прамых уключэнняў, адбіралі мікрафоны, пераварочвалі камеры, штурхалі і білі журналістаў, наносілі шкоду абсталяванню.

Антыўрадавая дэманстрацыя ў сталіцы Сербіі пачалася мірна, але каля 21:00 (22:00 па мінскім часе) сітуацыя абвастрылася. Пратэстоўцы звалілі металічныя агароджы і спрабавалі выламаць дзверы ў будынак парламента. У гэты момант на абарону ўваходу ў парламент прыбыў атрад спецназа паліцыі, які дубінкамі адціснуў нападнікаў. Каля 22:00 паліцыя пачала выціскаць пратэстоўцаў з плошчы, ужыўшы слёзатачывы газ. Воблака накрыла таксама журналістаў, многім з якіх для абароны прыйшлося надзець процігаз.

Адметнай асаблівасцю пратэстаў у Белградзе з'яўляецца адсутнасць арганізатараў акцый, якія праходзяць няўзгоднена, і адсутнасць выразных патрабаванняў пратэстоўцаў. Пратэсты, якія перараслі ў беспарадкі, пачаліся ў Белградзе 7 ліпеня. Паводле звестак паліцыі, за два дні ў сутыкненнях паліцыі і праварадыкальных груп пацярпелі 118 паліцэйскіх і 34 дэманстранты. Затрыманыя 73 чалавекі, спаленыя пяць паліцэйскіх аўтамабіляў.

Прэв’ю: letsportpeople.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.