Вы тут

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі на 11 ліпеня


Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на 11 ліпеня ў Беларусі. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


Днём у суботу на паўднёва-ўсходняй частцы рэспублікі прагназуюцца навальніцы, пры якіх месцамі пройдуць моцныя залевы. Таксама чакаецца град і шквалістае ўзмацненне ветру, парывы якога могуць дасягаць 15–20 м/с.

На значнай частцы Гомельскай і Магілёўскай абласцей будзе спякота. У Гомелі ў дзённыя гадзіны будзе 30–32 °C, у Магілёве 28–30 °C, у Віцебску і Мінску 23–25 °C, у Брэсце 21–23 °C, у Гродне 20–22 °C.

Прэв’ю: «Мінск-Навіны»

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.