Вы тут

У Беларусі адобраны праект пратакола аб змяненнях у пагадненне аб расійскім крэдыце на БелАЭС


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 263 «Аб праекце міжнароднага дагавора», якім адобрыў праект пратакола аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне з Расіяй аб прадастаўленні ўраду Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.


Праект пратакола ухвалены ў якасці асновы для перамоў. На іх правядзенне і падпісанне пратакола ўпаўнаважаны ўрад Беларусі.

Яшчэ адным указам Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для перамоў праект Пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве атамнай электрастанцыі. Кіраўнік дзяржавы ўпаўнаважыў беларускі ўрад на правядзенне перамоў па праекце пратакола і падпісанне дакумента. У адпаведнасці з указам, пратакол будзе часова прымяняцца з даты яго падпісання да ўступлення ў сілу.

Як паведамлялася, у чэрвені праект пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне аб прадастаўленні Беларусі крэдыту для будаўніцтва АЭС быў ухвалены урадам Расіі. Мяркуецца падаўжэнне перыяду выкарыстання крэдыту на два гады — да канца 2022-га. Акрамя таго, усталёўваецца фіксаваная працэнтная стаўка па крэдыце ў памеры 3,3 % гадавых, а таксама пераносіцца дата пачатку пагашэння асноўнай пазыкі па крэдыце з 1 красавіка 2021 года на 1 красавіка 2023-га.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.