Вы тут

«Высокі ўзровень адукаванасці моладзі — паказчык стабільнай сістэмнай работы»


«Высокі ўзровень адукаванасці, камунікатыўнасці і ініцыятыўнасці нашых дзяцей і моладзі — паказчык стабільнай сістэмнай работы на дзяржаўным узроўні»...

Аляксандр Салаўёў, начальнік аддзела адукацыі Жлобінскага райвыканкама:

Вядома, грамадства задае тэмп развіццю сістэмы адукацыі. Сёння наша задача — падрыхтаваць ініцыятыўнае, творчае, камунікатыўнае маладое пакаленне з шырокім кругаглядам і грунтоўнымі ведамі. Упэўнены, што ў нашых дзяцей ёсць усе ўмовы для таго, каб гэтага дасягнуць, а галоўнае — роўныя магчымасці для кожнага.

Ацэньваючы вопыт работы сістэмы адукацыі Жлобінскага раёна, магу адзначыць, што мы адны з лідараў у Гомельскай вобласці па аказанні адукацыйных паслуг. Летась 40 выпускнікоў устаноў адукацыі раёна сталі залатымі і сярэбранымі медалістамі. На Жлобіншчыне штогод выпускнікі-выдатнікі атрымліваюць ў падарунак планшэты. Добрая кампьютарная тэхніка — падтрымка ў далейшай вучобе.

Па выніках мінулага года будучыя абітурыенты са Жлобінскага раёна занялі першае месца ў вобласці па выніках цэнтралізаванага тэсціравання. На працягу шэрагу гадоў — уваходзім ў тройку лідараў алімпіяднага руху Гомельшчыны. За апошні час правялі сур’ёзную работу па абсталяванні кабінетаў фізікі, хіміі, біялогіі. Зрабілі акцэнт на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы класаў працоўнага навучання, што дазволіла ў тым ліку вырашаць праблему другаснай занятасці навучэнцаў. Адным з прыярытэтных кірункаў у рабоце лічу вырашэнне праблемы састарэлай тэхнікі ў камп’ютарны класах школ. У Жлобінскім раёне навучальныя ўстановы аснашчаны новымі камп"юрамі, мультыбордамі. На працягу апошніх чатырох гадоў нашы дзеці актыўна вывучаюць работу электронна вылічальных сістэмаў і робататэхніку. Іх лепшыя праекты ацэньваюцца на рэгіянальных і рэспубліканскіх конкурсах.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.