Вы тут

У Жлобіне выкрадальнік гідрацыліндраў перакінуў іх праз плот і траўміраваў мужчыну


Пра здарэнне паведамілі ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.


У Жлобіне 3 ліпеня 51-гадовы слесар прадпрыемства ў канцы працоўнага дня захацеў выкрасці два старыя гідрацыліндры. Мужчына вырашыў перакінуць запчасткі праз плот на малалюдную вуліцу, але па памылцы кінуў іх у двор прыватнага дома. Адзін з іх упаў на галаву мужчыну, які пражывае ў домаўладанні.

Паводле заключэння эксперта, 28-гадоваму пацярпеламу прычыненыя менш цяжкія цялесныя пашкоджанні. У дачыненні да работніка прадпрыемства распачата крымінальная справа па арт. 155 (прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

У асобную вытворчасць вылучаны матэрыял аб здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння ў выглядзе дробнага крадзяжу.

Прэв’ю: fb.ru

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.