Вы тут

Дэпутат: Калі ў краіне шмат цяжарных, значыць, яны ўпэўнены ў сваёй будучыні


Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Людміла Макарына-Кібак упэўнена: беларусы і беларускі могуць быць спакойныя за заўтрашні дзень.


— З улікам эпідэмічнай абстаноўкі ў свеце ў цэлым, вельмі добра, што мы былі загадзя гатовыя. Зарана казаць аб выніках увогуле, але наш падыход атрымаўся дастаткова добрым. Людзі атрымалі вельмі якасную дапамогу, лячэнне. Таму ў нас параўнальна невысокая смяротнасць і не вельмі высокая захваральнасць. Падыход, абраны Беларуссю, кіраўніком дзяржавы, аказаўся паспяховым.

У на было закуплена абсталяванне, з 2007 года працавала вялікая праграма перааснашчэння стацыянарных, паліклінічных устаноў, мы захавалі інфекцыйныя аддзяленні, аказваецца высокатэхналагічная дапамога.

Ёсць абсталяванне — патрэбны навучаныя спецыялісты. У Беларусі на працягу многіх гадоў надаецца вялікая ўвага іх падрыхтоўцы. Сэнс у правільна абраным кірунку адукацыі пасля ВНУ, бо ў нас медыцынская адукацыя — праз усё жыццё.

Зноў жа дадзеная сітуацыя прадэманстравала, што інваліды, пацыенты інтэрнатаў абаронены. Яны практычна не хварэлі — а ў іншых краінах у такіх установах памірала больш за ўсё людзей. Мы разумеем, што праца органаў сацыянальнай абароны арганізавана правільна. Мы захавалі ўсіх людзей, негледзячы на іх хранічныя захворванні, узрост, цяжкія паталогіі.

Вядома, вельмі шмат у нас зроблена для сям’і, каб былі сем’і шматдзетныя. Калі жанчына нараджае, значыць, яна ўпэўнена ў будучыні. Лічу, што гэта велізарнае дасягненне нашай краіны, што ў нас шмат шматдзетных сем’яў. Таму што яны ведаюць: не гледзячы на колькасць дзяцей, яны будуць абароненыя, у іх ёсць жыллё, ёсць усе перспектывы для развіцця дзяцей. Разумеюць, што будучыня іх сям’і — у вельмі надзейных руках.

Праблема павышэння нараджальнасці існуе ва ўсім свеце, і сёння мы звяртаем увагу нашых татаў — мусяць быць упэўненыя не толькі матулі, але і бацькі, што іх сем’і будуць эканамічна незалежныя (па гендарным прынцыпе дзяленне ўсё было). Сёння ўжо не заўсёды мама з малымі, а тата — здабытчык, мы нават па парламенце бачым, колькі ў нас жанчын.

Пасяляем упэўненасць у нашых мужчын і кажам пра тое, што таты таксама маюць магчымасць пайсці ў дэкрэтны водпуск, а жанчыны зарабляць грошай. У гэтым плане ў нас у краіне робіцца ўсё для таго, каб асоба развівалася гарманічна, каб было спакойна, каб быў мір. Усё гэта зроблена за гады незалежнасці.

Запісала Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».