Вы тут

Партыя дарагіх прэпаратаў для лячэння ВІЧ-інфекцыі паступіла на базу прадпрыемства «Акадэмфарм»


Гэта падарунак найбуйнейшай індыйскай фармацэўтычнай кампаніі Cipla Limited і асабіста Старшыні яе праўлення, Ганаровага члена НАН Беларусі доктара Юсуфа Хваджа Хаміда. Усяго дастаўлена больш за 6 тысяч упаковак анты- ВІЧ прэпаратаў («Тэнвір-ЭМ» і «Вірадэй») на суму звыш 35 тысяч долараў ЗША.


Авіядастаўку і захоўванне на мытным складзе прафінансавала Аб’яднаная праграма ААН па ВІЧ/СНІД (ЮНЭЙДС). Дакументальным забеспячэннем увозу гуманітарнай дапамогі займалася Дзяржаўнае прадпрыемства «Акадэмфарм» НАН Беларусі.

Атрыманыя лекавыя сродкі будуць перададзеныя Рэспубліканскаму навукова-практычнаму цэнтру пульманалогіі і фтызіятрыі.

НАН Беларусі шмат гадоў актыўна супрацоўнічае з адной з лідзіруючых ў Індыі фармацэўтычных кампаній Cipla Limited. Дасягнута дамоўленасць аб лакалізацыі вытворчасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь эфектыўных і бяспечных лекавых сродкаў для лячэння сацыяльна значных захворванняў: ВІЧ-інфекцыі, гепатыту В і гепатыту С, а таксама хваробы Альцгеймера і артэрыяльнай лёгачнай гіпертэнзіі.

Доктар Юсуф Хваджа Хамід з’яўляецца адным з вядучых індыйскіх навукоўцаў і Старшынёй Праўлення кампаніі Cipla Limited, заснаванай у 1935 годзе яго бацькам. За межамі Індыі Хамід у першую чаргу вядомы тым, што імкнецца забяспечыць прэпаратамі для барацьбы са СНІДам і іншымі цяжкімі захворваннямі пацыентаў ў многіх краінах свету. 16 лістапада 2017 года на сесіі Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук доктар Юсуф Хамід аднагалосна быў абраны ганаровым членам НАН Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: traveling.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.