Вы тут

Грашовыя прэміі са спецфонду Прэзідэнта Беларусі атрымаюць 326 адораных навучэнцаў і студэнтаў


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня падпісаў распараджэнне, якім зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Грашовымі прэміямі агульнай сумай амаль Br47 тыс. будуць заахвочаны 326 чалавек, якія дасягнулі высокіх рэзультатаў у вучобе і навуковай дзейнасці. Гэта пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў: Міжнароднага конкурсу экалагічных праектаў (Бразілія, 2019 год), XXVIII Рэспубліканскага турніру юных фізікаў, рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару па розных навучальных прадметах 2020 года, XXXI Рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ, III Беларускай рэспубліканскай студэнцкай алімпіяды па кітайскай мове, Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2020 года.

«Прыняцце распараджэння накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцей, паспяховай вучобы і навуковай дзейнасці», — адзначылі ў прэс-службе.

Прэв’ю: ganc-chas.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.