Вы тут

У ЕАЭС плануюць падпісаць пагадненне па спрашчэнні транзіту


Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза плануюць падпісаць пагадненне па спрашчэнні сістэмы транзіту тавараў, што дзейнічае ў ЕАЭС, для выпадкаў, калі павінна быць прадастаўлена забеспячэнне выканання абавязку па выплаце мытных плацяжоў. Распараджэнне аб накіраванні праекта пагаднення ў дзяржавы-члены для правядзення ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго падпісання, прыняў Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі 10 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.


Асноўнай мэтай пагаднення з'яўляецца стварэнне больш камфортнай сістэмы забеспячэння выплаты мытных плацяжоў пры мытным транзіце.

Дакумент рэгулюе два блокі пытанняў. Першы прадугледжвае магчымасць прымянення спрашчэнняў для дэкларантаў, якія маюць досвед працы з генеральным забеспячэннем пры здзяйсненні транзітных перавозак і якія адказваюць устаноўленым крытэрам. Такія дэкларанты змогуць прадастаўляць забеспячэнне ў меншым, чым звычайна, памеры. Зніжэнне сумы можа скласці 20% ці 30% у залежнасці ад выканання шэрагу ўмоваў.

Другі блок накіраваны на развіццё паручыцельства як аднаго з спосабаў забеспячэння выканання абавязку па выплаце мытных пошлін, падаткаў, спецыяльных, антыдэмпінгавых, кампенсацыйных пошлін. Ён вызначае агульныя ўмовы прызнання паручыцеляў нацыянальнымі гарантамі і прадугледжвае прымяненне для іх спрашчэнняў на суму ад 10% да 100% ад памеру фінансавай гарантыі.

Закладзены ў пагадненнi «льготны» механізм забеспячэння дазволіць знізіць выдаткі ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці пры здзяйсненні транзітных перавозак у рамках ЕАЭС.

Пагадненне з'яўляецца адным з найбольш прапрацаваных краінамі і Камісіяй мытных дакументаў з улікам таго, што праца над ім вядзецца з 2015 года ў адпаведнасці з Распараджэннем Еўразійскага міжурадавага савета. Цяпер яна падышла да свайго лагічнага заканчэння.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.