Вы тут

На ЦТ па грамадазнаўстве 100 балаў набралі 44 абітурыенты


На цэнтралізаваным тэсціраванні па грамадазнаўстве 100 балаў набралі 44 абітурыенты, паведаміў БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.


Рэзультаты ЦТ па грамадазнаўстве ўжо даступны абітурыентам у асабістых кабінетах на сайце РІКВ. «У гэтым годзе 100 балаў набралі 44 абітурыенты, у мінулым іх было 15», — расказаў Юрый Міксюк.

Як можна заўважыць, колькасць стабальнікаў у гэтым годзе павялічылася фактычна ў тры разы. «Матывацыя і падрыхтоўка абітурыентаў садзейнічае таму, што вялікая іх колькасць набірае абсалютныя рэзультаты», — дадаў дырэктар РІКВ.

ЦТ па грамадазнаўстве праходзіла 29 чэрвеня. Здаваць гэты прадмет планавалі больш як 12,8 тыс. абітурыентаў. З зарэгістраваных не з’явіліся амаль 7 працэнтаў.

Усяго на ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш як 64 тыс. чалавек. Наступнае ЦТ — па гісторыі Беларусі — пройдзе 12 ліпеня.

Прэв’ю: vgr.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.