Вы тут

Стартаваў прыём заявак на конкурс «Анлайн-настаўнік № 1»


Першая ў Беларусі анлайн-школа «Prime» сумесна з Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі засноўвае штогадовы конкурс «Анлайн-настаўнік № 1». 


Конкурс «Анлайн-настаўнік № 1» — гэта магчымасць для кожнага беларускага педагога раскрыць і праявіць свой творчы патэнцыял у новым, сучасным адукацыйным асяроддзі — асяроддзі анлайн. Ён можа стаць сапраўдным выклікам для педагогаў, якія ніколі не працавалі ў анлайн-фармаце, бо ім трэба будзе пазнаёміцца з новымі інструментамі і пашырыць свае гарызонты. А для вопытных анлайн-педагогаў конкурс будзе магутным рэсурсам для далейшай самаадукацыі, дазволіць узбагаціцца досведам калег і папоўніць сваю педагагічную скарбонку.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба запоўніць заяўку да 19 ліпеня.

Завочны этап конкурсу праходзіць па 31 ліпеня ўключна, анлайн-прэзентацыя адбудзецца 7 жніўня на платформе Vedamo,  а анлайн-фінал конкурсу — 10 жніўня на той жа платформе.

Падрабязней пра конкурс і яго этапы можна прачытаць у палажэнні аб конкурсе.

Крытэрыямі конкурснага адбору з’яўляюцца рэалізацыя міждысцыплінарнага падыходу ў вучэбных занятках, творчы падыход, граматнае выкарыстанне інавацыйных методык выкладання, выкарыстанне інтэрактыўных сродкаў навучання: платформаў, сэрвісаў, праграм. Пераможцаў чакаюць грашовыя прызы. Так, пераможца першай ступені атрымае ў якасці ўзнагароды 700 рублёў, другой ступені — 300 рублёў і трэцяй ступені — 200 рублёў. 

Пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый» узнагароджваецца каштоўным прызам. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю прадастаўлена арганізатарамі

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.