Вы тут

Праз навальніцы 11 ліпеня па паўднёвым усходзе Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі


Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены па паўднёвым усходзе Беларусі 11 ліпеня праз навальніцы, паведамляе Белгідрамет.


Фота pixabay.com

У суботу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу месцамі, днём па паўднёвым усходзе чакаюцца навальніцы, пры навальніцах у асобных раёнах магчымы град і моцныя ліўні. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м / с, пры навальніцах — з парывамі да 14 м / с. Днём месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м / с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 20-26 цяпла, па паўднёвым усходзе — плюс 27-32.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?