Вы тут

Арыгінал Радзівілаўскай Бібліі, падораны Брэсту, могуць алічбаваць


Арыгінал Радзівілаўскай Бібліі, які захоўваецца ў Музеі гісторыі горада Брэста, плануюць алічбаваць, паведаміла БЕЛТА дырэктар музея Святлана Тамчук.


«Нацыянальная бібліятэка Беларусі дала дабро на аблічбоўку нашай Бібліі, - распавяла Святлана Тамчук. - Арыгінал выдання пагартаць нельга, таму пажадана, каб рарытэты былі ў лічбавым варыянце. Гэта дасць магчымасць усім жадаючым, у тым ліку навукоўцам, вывучыць кнігу».

Рэліквія вярнулася ў Брэст у верасні мінулага года. Унікальны асобнік Бібліі жыхарам абласнога цэнтра падарыў кіраўнік дзяржавы на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным тысячагоддзю горада. Упершыню шырокай публіцы кнігу прэзентавалі ў студзені гэтага года. Рарытэт быў выстаўлены на непрацяглы час. Цяпер у брастаўчан і турыстаў зноў з'явілася магчымасць убачыць рэдкі экспанат. Гэта падарунак да Дня вызвалення горада, які абласны цэнтр адзначыць 28 ліпеня.

Біблія надрукавана ў 1563 годзе ў Брэсцкай друкарні па ініцыятыве і на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага. Унікальнасць асобніка ў тым, што ў ім захаваліся два гравіраваныя тытульныя аркушы для Старога і Новага Запаветаў. Кніга ўпрыгожана шматлікімі гравюрамі, загалоўнымі літарамі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.