Вы тут

У Магілёве судовыя эксперты аднавілі фрагмент дакумента, які праляжаў у зямлі 80 гадоў


Магілёўскія эксперты аднавілі фрагмент тэксту ў дакуменце часоў Вялікай Айчыннай вайны, які амаль 80 гадоў праляжаў у зямлі, паведаміла БЕЛТА галоўны спецыяліст па працы са СМІ ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская.


«На вывучэнне экспертам паступіў фрагмент лістка паперы з вокладкай, які выявілі пошукавікі клуба «Віккру» на Буйніцкім полі. Лісток праляжаў у зямлі амаль 80 гадоў, быў багата пакрыты наслаеннямі грунту і прапітаны брудам, - распавяла Ірына Рачкоўская. - Для выдалення грунта, прадуктаў гніення і надання паперы эластычнасці яе некалькі дзён размочваюць ў розных хімічных растворах».

Эксперты змаглі аднавіць фрагмент тэксту, які быў надрукаваны ў тыпаграфіі. «Мяркуючы па змесце, можна меркаваць, што гэта была прапагандысцкая прамова, якую слухалі салдаты Чырвонай арміі для ўзняцця баявога духу. На жаль, не знайшлі ніякіх асабістых запісаў, якія маглі б паказаць, каму належаў дадзены лісток», - падкрэсліла галоўны спецыяліст.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».