Вы тут

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання


У бiзнес-колах Гродзеншчыны лiчаць, што меры па падтрымцы эканомiкi з'явiлiся своечасова. Магчымасць адтэрмiноўкi падатковых плацяжоў, знiжэнне сумы падаткаў цi наогул iх спiсанне дазваляюць прадпрыемствам перажыць цяжкасцi, звязаныя з пандэмiяй каранавiруса. Для падтрымкi эканомiкi ў рамках указа № 143 улады Гродна прынялi шэраг рашэнняў па падатковых iльготах у дачыненнi да прадпрыемстваў гасцiнiчнага бiзнесу, транспарту, гандлю i некаторых iншых катэгорый.


Тэст на трываласць

Па словах старшынi Гродзенскай абласной асацыяцыi прадпрымальнiцтва Iгара Чарнякова, малы i сярэднi бiзнес адчувае пэўныя цяжкасцi ва ўмовах пандэмii. Але бiзнесмены — людзi мабiльныя i шукаюць шляхi ў новых няпростых умовах гаспадарання. Напрыклад, многiя швейнiкi ў кароткi тэрмiн перайшлi на вытворчасць ахоўных масак, якiя запатрабаваны. Прадпрыемствы харчавання, дзе назiраецца спад попыту, робяць значныя знiжкi тым, хто дастаўляе ежу ў медыцынскiя ўстановы.

— У нашай абласной асацыяцыi каля 60 членаў. Практычна ўсе стараюцца захаваць свой бiзнес, бо разумеюць: узнавiць дзейнасць вельмi цяжка — можна страцiць i партнёраў, i кадры, i рынкi. Таму робяць усё магчымае, каб зберагчы напрацаваныя сувязi, i разам з тым шукаюць новыя сферы, — растлумачыў сiтуацыю суразмоўца.

Такiя намаганнi даюць свой плён. Спрыяе гэтаму i стабiлiзацыя эпiдэмiялагiчнай абстаноўкi. Адкрываюцца замежныя рынкi, ёсць патрэба ў транспартных паслугах. Больш упэўнена адчуваюць сябе турыстычная сфера, грамадскае харчаванне. У кавярнях, рэстаранах узнаўляюцца заказы на лiпень, жнiвень. Па словах бiзнесмена, няпросты перыяд трэба перажыць i накiраваць намаганнi на ўзнаўленне пазiцый. I ў гэтым бiзнес-супольнасць атрымала значную падтрымку з боку дзяржавы ў выглядзе прэферэнцый у падатковай сферы.

— Мы выказвалi свае прапановы, i нас пачулi. Добра, што большасць мер знайшла адлюстраванне ў новых нарматыўных дакументах. Мы чарговы раз упэўнiлiся, што дыялог бiзнесу i ўлады эфектыўны i прыносiць канкрэтныя вынiкi. Гэта дапаможа нам выйсцi з крызiснай сiтуацыi з мiнiмальнымi стратамi, — падкрэслiў Iгар Чарнякоў.

Па яго словах, значныя льготы датычацца iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Для iх, згодна з рашэннем сесii абласнога Савета дэпутатаў, падатковая стаўка знiзiлася ўдвая. Акрамя таго, зменшыўся кадастравы кошт зямельных участкаў. Таксама даецца адтэрмiноўка плацяжоў, яны могуць выплачвацца часткамi, прадугледжаны падатковы крэдыт i iншыя льготы. Усё гэта дае магчымасць бiзнес-супольнасцi адчуваць сябе больш упэўнена. Назiраецца зацiкаўленасць у адкрыццi ўласнай справы. Такiя заяўкi ўжо ёсць, адзначыў старшыня асацыяцыi.

Каму дадзены прэферэнцыi

Падтрымка эканомiкi падчас пандэмii рэгламентуецца ўказам № 143. Тут ёсць некалькi пазiцый. Як растлумачыў начальнiк фiнансавага ўпраўлення Гродзенскага гарвыканкама Пётр Швец, суб'ёектам гаспадарання да 30 верасня даецца адтэрмiноўка пляцяжоў, а затым растэрмiноўка да канца года. Плацяжы павiнны паступаць роўнымi часткамi. Яшчэ адна пазiцыя — падатковы крэдыт. Гэта адтэрмiноўка запазычанасцi, якая павiнна пагашацца паступова. Трэцяя асаблiвасць — даванне льгот па падатках, што прадугледжвае знiжэнне каэфiцыенту — на зямлю, нерухомасць i арэнду. Каб вырашаць гэтыя пытаннi больш аператыўна, сесiя гарсавета перадала паўнамоцтвы выканаўчай уладзе. Адразу была створана рабочая група, якая пачала разглядаць заявы ад суб'ектаў гаспадарання. Усе, хто трапляе ў катэгорыi, пералiчаныя ва ўказе, атрымалi права на адтэрмiноўку, падатковы крэдыт i змяншэнне падаткаў. Гэта тыя сродкi, якiя суб'екты гаспадарання павiнны вярнуць у бюджэт.

Мiж тым ёсць яшчэ адна катэгорыя плацяжоў, якiя дзяржава пагашае цалкам.

— Мы прааналiзавалi сiтуацыю i ўзялi самыя ўразлiвыя катэгорыi. У першую чаргу гэта пасажырскi транспарт. Сiтуацыя складаная: пасажырапаток значна знiзiўся, бывае, што гарадскi транпарт возiць некалькi чалавек, але ў горадзе захавалi ўсе маршруты i рухомы састаў, нават пусцiлi новыя. Каб падтрымаць транспартнiкаў, iм дадзена льгота па падатках на зямлю, нерухомасць i арэндную плату з максiмальна знiжаным каэфiцыентам, — тлумачыць фiнансiст.

З адпаведнай заявай да ўлад звярнулiся прадстаўнiкi гасцiнiчнага бiзнесу. Асноўная матывацыя — рэзка знiзiўся паток турыстаў. Некаторыя гасцiнiцы не маюць нават 10 % клiентаў. У той жа час трэба захаваць штат i плацiць зарплату. Таму рабочая група прыняла рашэнне даць такую льготу пяцi гасцiнiчным комплексам горада. Усяго пазбаўлены плацяжоў 10 суб'ектаў гаспадарання.

Каб нiкога не пакрыўдзiць

У гарвыканкам звярнулася больш за 100 суб'ектаў гаспадарання з просьбай аб прэферэнцыях. Тым, хто трапляе пад дзеянне ўказа, заявы задаволены. Былi i тыя, хто не ўказаны ў спiсе: адмоўлена дзевяцi заяўнiкам, у прыватнасцi прадстаўнiкам рэстараннага бiзнесу. А вось тыя, хто належыць да гасцiнiчна-рэстараннага комплексу, атрымалi прэферэнцыi. Агульная сума адтэрмiновак складае 440 тысяч рублёў. Яшчэ амаль  242 тысячы выдзелена гарадскiм бюджэтам бязвыплатна.

Разам з тым, падкрэслiў суразмоўнiк, варта памятаць i пра сацыяльную сферу. Значныя выдаткi прыйшлiся апошнiм часам на медыцыну ў сувязi з пандэмiяй каранавiруса. Таксама змясцiўся графiк адпачынку настаўнiкаў, што выклiкала праблемы з выплатай адпускных. Таму цяпер значная частка бюджэтных сродкаў iдзе на гэтыя патрэбы. Як адзначыў Пётр Швец, сацыяльна абароненыя артыкулы складаюць 96 % бюджэту.

Гарадскiя ўлады спадзяюцца, што ўказ па падтрымцы эканомiкi дасць магчымасць бiзнесу паправiць свае фiнансавыя справы i паступова выплацiць у бюджэт адпаведныя падаткi, бо менавiта яны складаюць асноўную частку даходу гарадской казны. Суб'екты гаспадарання павiнны разлiчыцца па плацяжах да канца года. Па словах фiнансiста, цяпер паток заяў паменшыўся, бо людзi разумеюць, што плацiць трэба, таму стараюцца не адкладваць бягучыя плацяжы.

Мiж тым бiзнес-супольнасць лiчыць, што фiнансавая сiтуацыя павiнна выправiцца ў кастрычнiку—лiстападзе гэтага года. Тады можна будзе казаць, што эканомiка наблiжаецца да ўзроўню пачатку 2020-га.

Маргарыта Ушкевiч, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.