Вы тут

Беларусь паднялася на 18-е месца ў рэйтынгу дасягнення Мэт устойлiвага развiцця


Намеснiк старшынi Савета Рэспублiкi, нацыянальны каардынатар па дасягненнi Мэт устойлiвага развiцця Анатоль Iсачанка сустрэўся з выканаўчым дырэктарам Дортмундскага мiжнароднага адукацыйнага цэнтра Астрыд Зам.


Суразмоўцы вялi гаворку ў рэжыме вiдэаканферэнцыi, што i зразумела ва ўмовах пандэмii. Напярэдаднi была агучана апошняя мiжнародная статыстыка iндэкса дасягненняў у выкананнi глабальных Мэт устойлiвага развiцця сярод 166 краiн свету. Па абноўленых звестках, у 2020 годзе Беларусь у адпаведным рэйтынгу iстотна паднялася: з 23-га на 18-е месца. Астрыд Зам шчыра павiншавала Анатоля Iсачанку з гэтым важным дасягненнем i выказала надзею на далейшае плённае супрацоўнiцтва з нашай краiнай. Яна, у прыватнасцi, нагадала пра магчымасцi Праграмы падтрымкi Беларусi Федэральнага ўрада Германii ў суправаджэннi рэгiянальных рабочых груп па ўстойлiвым развiццi. Астрыд Зам прапанавала абмеркаваць i ўзгаднiць агульныя дзеяннi ў гэтым i iншых кiрунках.

Анатоль Iсачанка падзякаваў ёй за канструктыўнае ўзаемадзеянне i магчымасць далейшага развiцця супрацоўнiцтва Беларусi i Дортмундскага мiжнароднага адукацыйнага цэнтра менавiта па пытаннях Мэт устойлiвага развiцця. Ён адзначыў як станоўчы момант у гэтай справе той факт, што Астрыд Зам з'яўляецца ўдзельнiкам нядаўна створанай Стратэгiчнай кансультатыўнай групы «Беларусь — Германiя». Значыць, як сказаў намеснiк старшынi Савета Рэспублiкi, «пытаннi ўстойлiвага развiцця трывала ўвайшлi ў двухбаковы парадак дня».

Анатоль Iсачанка падчас размовы таксама звярнуў увагу i на актуальны для нашай краiны рэгiянальны аспект супрацоўнiцтва. Ён паведамiў, што на нядаўнiм пасяджэннi Савета па ўстойлiвым развiццi гаварылася пра важнасць рэалiзацыi МУР менавiта на рэгiянальным узроўнi. На гэты кiрунак мяркуецца звярнуць асаблiвую ўвагу. З гэтай нагоды суразмоўцы абмеркавалi пытаннi iмплементацыi Мэт на рэгiянальным узроўнi.

У размове з журналiстамi нацыянальны каардынатар расказаў i аб перспектывах правядзення ў 2021 годзе ў Беларусi Тыдня ўстойлiвага развiцця. Падрыхтоўка да гэтага, хутчэй за ўсё, пачнецца сёлета восенню. Паводле яго слоў, плануецца серыя мерапрыемстваў, якiя могуць адбывацца ў розных фарматах. Вельмi магчыма, што Тыдзень устойлiвага развiцця ў Беларусi стане часткай аналагiчных Еўрапейскiх тыдняў.

Анатоль Iсачанка таксама нагадаў, што Праграма падтрымкi Беларусi рэалiзуецца з 2002 года. Дортмундскi мiжнародны цэнтр у лiку адказных за яе выкананне. Летась у чэрвенi пачаўся 9-ы этап праграмы. Яго асноўныя тэматычныя кiрункi — iнклюзiя, раўнапраўнае грамадства, зялёны пераход i лiчбавая трансфармацыя, лакалiзацыя Мэт устойлiвага развiцця, удасканаленне сiстэм манiторынгу i iншыя.

Леанiд ТУГАРЫН

Прэв’ю: fa.ru

Загаловак у газеце: Пазiцыя павышаецца

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».