Вы тут

Сучасны фiзкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам, гульнявой i трэнажорнай заламi адкрыўся ў Навагрудку


Комплекс, якi атрымаў назву «Лiдар», з'явiўся на вулiцы Драздовiча ў маладым жылым раёне. Ён уключае спартыўную залу з трыбунамi на 750 глядацкiх месцаў, 25-метровы басейн, трэнажорную i фiтнес-залу, спартыўныя памяшканнi для заняткаў лёгкай атлетыкай, а таксама кавярню.


Фота: БелТА.

— Гэта чарговы крок у рэалiзацыi абласной праграмы па развiццi спорту, фiзкультурнага руху. Сёння ў Наваградку дзейнiчаюць тры спартыўныя школы, ёсць аддзяленне абласнога вучылiшча алiмпiйскага рэзерву — i яны атрымлiваюць выдатную базу, — адзначыў на цырымонii адкрыцця комплексу старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзiмiр Краўцоў. Ён падкрэслiў, што комплекс прызначаны не толькi для заняткаў юных атлетаў — тут можа займацца любы ахвотны.

Губернатар упэўнены: комплекс будзе запатрабаваны жыхарамi не толькi Навагрудка, але i суседнiх населеных пунктаў, суседнiх
раёнаў.

Новы аб'ект ужо карыстаецца попытам. Дырэктар комплексу i ДЮСШ № 2 Сяргей Юшкевiч адзначыў, што, напрыклад, толькi на фiтнес за апошнiя днi запiсалася больш за 200 чалавек.

— Цяпер у школе займаецца каля 200 дзяцей, але дзякуючы гэтаму комплексу адкрываюцца новыя магчымасцi. Ужо ў найблiжэйшы час колькасць выхаванцаў ДЮСШ № 2 павялiчыцца ўдвая, — адзначыў ён. — На базе школы адкрыюцца аддзяленнi плавання i валейбола, новы iмпульс атрымаюць такiя вiды спорту, як футбол i лёгкая атлетыка. Таксама базу комплексу, у тым лiку сучасную гульнявую залу з трыбунамi для гледачоў, плануецца выкарыстоўваць для правядзення спаборнiцтваў рознага ўзроўню.

Паводле БелТА

Кампетэнтна

Сяргей КАВАЛЬЧУК, мiнiстр спорту i турызму:

— Штогод мы адкрываем некалькi такiх спартыўных збудаванняў. Напрыклад, у Гродзенскай вобласцi ў пачатку гэтага года аналагiчны комплекс пачаў працаваць у Астраўцы. Пастаўлена задача, каб у кожным раённым цэнтры былi падобныя аб'екты.

Мiнiстр падкрэслiў, што ў кожнай з абласцей у наступныя пяць гадоў запланавана будаўнiцтва як мiнiмум 2-3 такiх цi падобных спартыўных комплексаў. У прыватнасцi, у Гродзенскай вобласцi фiзкультурна-аздараўленчы комплекс з'явiцца ў Слонiме.

Гэтыя аб'екты важныя i для развiцця прыярытэтных вiдаў спорту. Такiх, напрыклад, як плаванне, у якiм на Алiмпiйскiх гульнях разыгрываецца звыш трох дзясяткаў камплектаў узнагарод, а таксама лёгкая атлетыка, футбол, гандбол, валейбол i баскетбол. Умовы дазваляюць займацца на базе новага комплексу ўвесь год.

Загаловак у газеце: Лiдар запрашае!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.