Вы тут

Пракурор запрасіў 7 гадоў пазбаўлення волі для былога гендырэктара «Белтэлекама» Сяргея Сівадзедава


Пракурор запрасіў 7 гадоў пазбаўлення волі для былога гендырэктара «Белтэлекама» Сяргея Сівадзедава, паведамляе БЕЛТА.


Сяргея Сівадзедава абвінавачваюць у атрыманні хабараў на агульную суму не менш як $470 тыс. і 15 тыс. еўра. Пракурор на падставе ч.3 арт. 430 КК запрасіў яму 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем правоў займаць пэўныя пасады тэрмінам на 5 гадоў. На думку дзяржабвінаваўцы, Сівадзедаў выканаў дасудовае пагадненне, таму пакаранне не можа быць большае за за палову максімальнага тэрміну. Акрамя гэтага, прапануецца канфіскаваць у СІвадзедава 15 тыс. еўра і $ 470 тыс.

Фігурантам Феліксу Каспяровічу і Андрэю Падгорнаму пракурор запрасіў 7,5 гады пазбаўлення волі. Яны абвінавачваюцца ў сумесным атрыманні хабараў на суму не менш як $ 868 тыс.

Ігару Кудасаву дзяржабвінаваўца прасіў прызначыць 5 гадоў пазбаўлення волі, Юрыю Зданевічу — 7 гадоў, Аляксею Мілаванаву — 6 гадоў, Юрыю Панамарову — 3 гады, расіянам Уладзіміру Казанцаву і Віталю Гарбачову — 2 гады і тры месяцы кожнаму, Міхаілу Прыгаруа — 3 гады, Уладзіміру Жыліну — 5 гадоў, Сяргею Пакрышку — 5 гадоў пазбаўлення волі.

Аляксандру Броўку пракурор папрасіў прызначыць 4 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, Уладзіміру Томчанку — 3,5 гады абмежавання волі.

Грамадзяніну Латвіі Сяргею Шаркову прапануецца прызначыць штраф — Br135 тыс.

У судзе пачаліся выступы абаронцаў.

Як паведамлялася, Вярхоўны суд працягвае пачатае 10 сакавіка разбіральніцтва, пасяджэнні праходзяць у будынку суда Маскоўскага раёна Мінска. Абвінавачваюцца ў атрыманні і перадачы хабараў 16 чалавек: восем службовых асоб дзяржорганаў і банкаў, а таксама восем прадстаўнікоў камерцыйных структур. Незаконныя ўзнагароджанні звязаны з пастаўкамі тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп’ютэрнай тэхнікі і праграмнага забеспячэння. 8 ліпеня ў судзе пачаліся спрэчкі бакоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».