Вы тут

Вызначаны сем пераможцаў экалагічнага конкурсу «Энергія сонца для Зялёных школ»


Для ўдзелу ў праекце «Энергія сонца для Зялёных школ» паступіла каля трох дзясяткаў заявак ад устаноў, якія з’яўляюцца ўладальнікамі спецыяльнага дыплома «Зялёнай школы». Канкурсанты павінны былі расказаць пра свой вопыт рэалізацыі экалагічных і экасацыяльных праграм, акцый і праектаў, падзяліцца доўгатэрміновымі планамі ў гэтым кірунку, прывесці прыклады далучэння педагогаў і навучэнцаў да вырашэння актуальных экалагічных праблем.


Вынікі конкурсу падводзіла журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ПРААН, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства і кампаніі А1. Пасля падліку балаў, набраных удзельнікамі, было вызначана сем школ-пераможцаў: па адной у кожнай вобласці, а таксама ў Мінску.

Максімальную колькасць балаў набраў Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства з Брэсцкай вобласці. Іншыя рэгіёны таксама паказалі выдатныя вынікі. Спіс пераможцаў дапоўнілі:

  • Віцебская вобласць — аршанская сярэдняя школа № 16;
  • Гомельская вобласць — Уцеўская сярэдняя школа Добрушскага раёна;
  • Гродзенская вобласць — гімназія г.Смаргонь;
  • Мінская вобласць — Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму;
  • Магілёўская вобласць — асіповіцкая сярэдняя школа № 3;
  • Мінск — Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў.

У кожнай з устаноў-пераможцаў кампанія А1 усталюе камплекты спецыяльнага абсталявання для пераўтварэння сонечнай энергіі ў электрычную, а таксама для нагляднай дэманстрацыі школьнікам вынікаў «працы» сонца. 

Конкурс «Энергія сонца для Зялёных школ» — гэта не першая ініцыятыва А1 у галіне аднаўляльных крыніц энергіі, якая звяртае ўвагу на эфектыўнасць укаранення такога роду рашэнняў. З 2016 года ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці функцыянуе сонечная электрастанцыя з 85 тысяч сонечных панэляў, узведзеная на сродкі кампаніі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.