Вы тут

Фестываль «Рок за Баброў» перанесены на 2021 год


Адзін з найбуйнейшых беларускіх опен-эйраў, які мусіў адбыцца 1 жніўня на новай пляцоўцы — аэрадроме ў Ліпках — перанесены на наступны год. 


«Гэта было складанае рашэнне, але абсалютна ўзважанае і лагічнае, — адзначае музычны прадзюсар Руслан Старыкоўскі. — Вялізны дзякуй усім артыстам за тое, што без праблем пацвердзілі свой удзел і ў наступным годзе. Пачынам працу з #РЗБ2021 і абяцаем здзівіць вас не толькі музыкай!». 

Нагадаем, сярод заяўленых хэдлайнераў фэсту, якія мусілі прыехаць у Мінск, былі расійскія гурты «Звери», Little Big, Noize MC, беларусы J:Mopc, украінцы «Пошлая Молі». Усе яны, паводле слоў арганізатараў, пагадзіліся выступіць налета — 7 жніўня 2021 года. Квіткі, якія ўжо набылі патэнцыйныя госці фестывалю, таксама застануцца дзейснымі і на наступны год.

Таксама адменены шэраг іншых летніх фестываляў, што меліся адбыцца ў розных рэгіёнах Беларусі — Viva Braslav, SPRAVA, LIDBEER, пад пытаннем правядзенне A-Fest у сталічным Лошыцкім парку.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота rock.bobrov.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.