Вы тут

Валанцёрскі праект «Дзеці сталіцы» стартаваў у БДПУ


У гэтым годзе ён праходзіць у анлайн-рэжыме.


Яго мэта — арганізацыя вольнага часу дзяцей і падлеткаў у перыяд летніх канікул. Кожны тыдзень з панядзелка па чацвер любы школьнік незалежна ад месца жыхарства можа падключыцца да мерапрыемстваў праекта ў Zoom (спасылкі будуць публікавацца ў групе «Дзеці сталіцы» сацыяльнай сеткі «УКантакце»). Праводзіць тэматычныя заняткі для дзяцей рознага ўзросту будуць студэнты-валанцёры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, якія прайшлі навучанне ў школе важацкага майстэрства «Я — валанцёр», сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам псіхалагічнай дапамогі БДПУ, рэсурсным цэнтрам «Green Office BSPU» і псіхалагічнай службай універсітэта.

Падчас заняткаў дзеці і падлеткі будуць асвойваць прынцыпы і правілы пабудовы эфектыўнай камунікацыі, навучацца навыкам бяспечных паводзін у інтэрнэце. Для іх будуць праводзіць асветніцкія мерапрыемствы (пазнавальныя віктарыны, інтэлектуальныя гульні і інш.) з мэтай экалагічнага выхавання і фарміравання беражлівых адносін да прыроды.

Валанцёры пазнаёмяць дзяцей з беларускімі народнымі спартыўнымі гульнямі праз музычна-забаўляльныя флэшмобы і інтэрактыўныя мерапрыемствы пра здаровы лад жыцця. Таксама будуць праводзіцца майстар-класы па нестандартных метадах малявання, асваенню тэхнікі лагарытмікі з мэтай фарміравання талерантнага стаўлення да дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

З праграмай праекта «Дзеці сталіцы» можна азнаёміцца на сайце ўніверсітэта (на старонцы псіхалагічнай службы БДПУ) і ў групе «Дзеці сталіцы» у сацыяльнай сетцы «УКантакце».
Валанцёрскі праект «Дзеці сталіцы» рэалізуецца БДПУ з 2004 года. За 16 гадоў існавання ў ім прынялі ўдзел больш за 5200 дзяцей.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: прэс-служба БДПУ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».