Вы тут

Дзе знаходзiцца святыня мар?


Нядаўна ў аднаго расiйскага публiцыста прачытала, што ў ХХI стагоддзi для чалавека страчваюць актуальнасць паняццi рэлiгii i радзiмы. Аўтар лiчыць, што ва ўмовах глабалiзацыi кожны знаходзiць сваё месца пад сонцам у адпаведнасцi з адукацыяй, навыкамi, жаданнямi ды ўласным бачаннем карцiны свету. Межы цяпер не маюць асаблiвага значэння. I гэта ўжо не здаецца нечым звышнатуральным альбо надта крамольным, як было б гадоў пяцьдзясят таму.


Сапраўды, на свеце процьма прыкладаў таго, як чалавек зрываўся з месца, мяняў не толькi горад, краiну, але i кантынент. Знаходзiў там нейкую нiшу i будаваў сваё жыццё. Нярэдка ўсё ў яго складвалася добра, а сваю малую радзiму ён быццам бы i не ўспамiнаў. Але цi так гэта? У кожнага ж не спытаеш.

Днямi каляжанка расказала сон, якi паўтараецца гадамi. Нiбыта яна засяляецца ў чужы дом, а там сапраўдны вэрхал, трэба рабiць рамонт, наводзiць парадак, выкiдваць хлам. I раптам яна аказваецца ў доме, дзе нарадзiлася, а там прыгожа i добра — i прыходзіць спакой. Хоць, паводле яе слоў, з той хаты сям'я пераехала яшчэ ў яе дзяцiнстве, а дома, як i ўсёй вёскi, даўно няма. Усё здзiчэла i зарасло, вёска знiкла з карты як населены пункт, а яе ўсё роўна туды цягне.

А я думала, толькi мне сняцца падобныя сны. Мая родная хата стаiць, яна не зарасла, не знiкла найперш клопатамi сястры. Але там я цяпер вельмi рэдка бываю. А вось у снах — нават калi бачу сюжэты, звязаныя з работай альбо нейкiя падзеi ледзь не на мяжы фантастыкi, у якiх удзельнiчаю, — чамусьцi iнтэр'еры чужых палацаў альбо офiсных памяшканняў дзiўным чынам нагадваюць абстаноўку маёй вясковай хаты цi падворка. Гэта паўтараецца з году ў год у розных варыяцыях. З узростам — яшчэ больш i часцей.

I тады прачынаешся i думаеш, вядома, не пра хату, а пра бацькоў... Мама сустракала на падворку, у якую пару мы б не прыязджалi. Тады здзiўлялiся, як яна ўгадвала, у якую хвіліну выйсцi з хаты. Цяпер разумею, яна доўга чакала, штохвiлiнна выглядваючы на дарогу. I нiколi не прапускала спачатку аўтобуса, потым машыну. Гледзячы на сучасных бабуль, якiя часам не вельмi ахвотна пакiдаюць надоўга ўнукаў (вядомая справа, гэта нялёгкая ноша), разумею, як ёй было нялёгка кожнае лета даглядаць маiх дзяцей. Але яна пакiдала iх на цэлае лета. I хоць ужо здароўе было не надта, i ўсе мы настойвалi збываць гаспадарку, яна трымала карову менавiта таму, што хацела, каб малыя мелi да стала свежае малако i тварог. I дзецi раслi на яе найсмачнейшых блiнцах з малаком i маслам, разам з тым з маленства навучалiся любiць прыроду ды ўсё жывое. Суседзi здзiўлялiся, як гэта гарадскiя дзецi не спяць позна, а ўстаюць на досвiтку, каб разам з бабуляй выганяць карову да статка. Альбо так прыручаюць курэй, што певень не толькi не б'ецца, як у iншых, а паслухмяна носiць у дзюбе кветку. Яны проста iх кармiлi з рук, з падачы бабулi любiлi гэтых свойскіх птушак, а ўсё жывое адчувае шчырасць да сябе. Тады такiя звычайныя рэчы вясковага жыцця падавалiся будзённымi, не вартымi ўвагi, а цяпер яны ўспамiнаюцца шчымлiва ды прыходзяць у снах.

Не так даўно аднакурснiца, што даўно жыве ў дальнiм замежжы, прыслала вялiкi электронны лiст. Яна збiралася прыехаць гэтым летам, але пандэмiя паламала ўсе планы. Хацела наведаць магiлы бацькоў i абавязкова пабываць ў сваёй былой вёсцы. Там нiкога не засталося са сваякоў, у iх былой хаце жывуць чужыя людзi. «Але мне трэба было ўбачыць, пабыць там, — пiша Наталля. — Я проста жыла гэтым, а калi ўсё памянялася, месца сабе каторы тыдзень не знаходжу. Мае родныя не разумеюць, маўляў, што ты там згубiла, там нiхто не чакае. Згаджаюся з iмi, а на душы маркотна».

Вельмi яе разумею. Вядома, лепш прыходзiць, калi цябе чакаюць i сустракаюць, але ж бывае ўзнiкае патрэба аднойчы вярнуцца туды, дзе цябе заўсёды чакалi i любiлi.

Мастак беларускага паходжання Фердынанд Рушчыц назваў неяк родны фальварак Багданава «святыняй мар», назваў крыху ўзнёсла i пяшчотна, але надзвычай дакладна. Гэтае месца, куды ўвесь час вяртаешся, калi не ў рэальных часе i прасторы, то хоць бы ў думках i снах. А тыя, хто заклiкае ў ХХI стагоддзi не «замарочвацца» паняццямi пра малую радзiму, магчыма, выраслi недзе ў камуналцы нелюбiмымi дзецьмi, i iм няма чаго ўспамiнаць. Тады iм не пашанцавала. Але ёсць яшчэ адзiн варыянт: яны таксама зрэдку ўспамiнаюць родную мясцiну, толькi з нейкiх прычын не хочуць прызнавацца ў гэтым, хутчэй за ўсё, каб не падацца залiшне сентыментальнымi, несучаснымi.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Фота: afanasy.biz

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.