Вы тут

Трэцi працоўны семестр — 2020 пачаўся ў студатрадаў у Дзень моладзi


Трэцi працоўны семестр — 2020 пачаўся ў студатрадаў у Дзень моладзi

28 чэрвеня на плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь адбылося афiцыйнае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра — 2020, прысвечанага 75-годдзю Вялiкай Перамогi.


Ва ўрачыстай цырымонii ўручэння працоўных пуцёвак студэнцкiм атрадам прынялi ўдзел каля 400 прадстаўнiкоў студатрадаўскага руху з розных рэгiёнаў краiны, у тым лiку зводныя атрады працоўных праектаў гэтага года: «Усебеларуская маладзёжная будоўля «Горад маладосцi» (г. Астравец, Беларуская АЭС) i «Атлант-2020».

У Дзень моладзi на адрас удзельнiкаў папулярнага маладзёжнага працоўнага руху прагучалi сказаныя на дарогу словы ад кiраўнiкоў Савета Мiнiстраў i Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi, якiя курыруюць сацыяльную сферу, мiнiстра адукацыi, а таксама першага сакратара Цэнтральнага камiтэта Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi.

У ходзе цырымонii быў запланаваны парад студатрадаўскiх сцягоў i прэм'ера новай песнi руху «Гiмн БСА» ў выкананнi студэнцкага будаўнiчага атрада з Полацкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта «Эўрыка» iмя Героя Савецкага Саюза Вiктара Iванавiча Яронькi.

Святочная праграма была вельмi насычаная рознымi вiдамi актыўнасцi. Так, на тэрыторыi гiсторыка-культурнага комплексу «Лiнiя Сталiна» адбылася маладзёжная працоўная акцыя «Працуем разам!». У ходзе мерапрыемства байцы студатрадаў высадзiлi ў гонар 75-годдзя Перамогi 75 хвойных дрэў, пафарбавалi дзiцячую пляцоўку, добраўпарадкавалi дарожкi i акопы, дапамаглi ачысцiць паверхню тэхнiкi ад старой фарбы.

Завяршыў святочны дзень студатрадаўскi квэст i экскурсiя па «Лiнii Сталiна». Дарэчы, пераможцаў квэста чакаў галоўны прыз — катанне на бранятэхнiцы.

Для ўдзелу беларускай моладзi ў студатрадаўскiм руху Рэспублiканскiм штабам студэнцкiх атрадаў запланавана работа 192 будаўнiчыя атрады на 3068 чалавек, 509 сельскагаспадарчых атрадаў на 11 757 чалавек, 104 педагагiчныя атрады на 3135 чалавек, 174 экалагiчныя атрады на 3062 чалавекi, 413 сэрвiсных атрадаў на 6400 чалавек, 27 медыцынскiх атрадаў на 359 чалавек, 147 вытворчых атрадаў на 1889 чалавек.

Падаць заяўку для работы ў трэцiм працоўным семестры можна было анлайн у групах БРСМ у сацсетках з выкарыстаннем QR-кода i хэштэгаў #Выбираем_студотряд!, #Студотряд, #Працуем_разам! i #БСА.

Пачынаючы з сакавiка бягучага года 23 400 чалавек ужо забранiравалi месцы для работы ў студатрадах рознага профiлю. Запiс у атрады працягваецца.

З 1 студзеня да 1 лiпеня ў рамках круглагадовай працоўнай занятасцi ў складзе 230 атрадаў працаўладкавана 2997 чалавек, у тым лiку ў складзе студэнцкiх атрадаў працаўладкавана 1685 непаўналетнiх.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.