Вы тут

Прыступкi поспеху юных айцiшнiкаў


Экзамены ў школах даўно скончылiся. Цяпер былыя вучнi штурмуюць новыя вяршынi свайго жыцця. Многiя хлопцы i дзяўчаты ўжо даўно ведаюць, куды будуць паступаць, кiм хацелi б працаваць. Сярод iх — i прэзiдэнцкiя стыпендыяты з горада, дзе нарадзiўся Марк Шагал. Мы сустрэлiся з экс-адзiнаццацiкласнiкамi Аляксеем Ульянавым i Яраславам Барысавым — неаднаразовымi пераможцамi рэспублiканскiх i мiжнародных алiмпiяд.


Дырэктар вiцебскай гiмназii № 8 Раiса Грабоўская кажа, што колькасць такiх жа стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў сярод тых, хто вучыўся або вучыцца ў iх, перавышае восемдзесят. Тлумачыць, што сакрэт поспеху — у самаадданасцi педагогаў: яны прафесiяналы з вялiкай лiтары. I пацвярджэнне гэтаму — вучнi, якiя заваёўваюць на прадметных спаборнiцтвах медалi. Перад iнтэрв'ю замест аднаго патэнцыяльнага суразмоўнiка дырэктар параiла адразу дваiх. Малайцы хлопцы, самi здагадалiся прынесцi паказаць свае «трафеi». Сказалi, што гэта не ўсе, а самыя, на iх погляд, «важныя». З вельмi ветлiвымi, эрудзiраванымi, не сумнымi людзьмi даволi хутка, як кажуць, апынулiся на адной хвалi.

Юныя гараджане шчыра дзякавалi за тое, чаму навучылiся ў многiх настаўнiкаў. I, як у папулярнай праграме «Поле цудаў», карыстаючыся выпадкам, абавязкова прасiлi перадаць iм словы ўдзячнасцi са старонак газеты. Заўсёды з цеплынёй будуць успамiнаць Людмiлу Iванаўну Малiноўскую, класнага кiраўнiка, настаўнiка рускай мовы i лiтаратуры. Аляксей вельмi дзякаваў Iрыне Iванаўне Грыгор'евай, настаўнiцы пачатковых класаў сярэдняй школы № 5, дзе хлопец вучыўся раней...

Задаў пытанне пра нядаўнюю хвалюючую падзею ў iх жыццi: што запомнiлася на цырымонii выпускнога? Аляксей сказаў, што не толькi яго, а ўсiх уразiла, як Яраслаў падарыў настаўнiцы кветкi, стаўшы на калена. Такiм чынам падзякаваў ад iмя аднакласнiкаў аднаму з найлепшых выкладчыкаў праграмавання не толькi ў Беларусi — Веранiцы Лакцiной. Яе выхаванцы традыцыйна ў спiсе найлепшых падчас мiжнародных спаборнiцтваў.

Дарэчы, вучнi называюць яе i Вiкторыяй, i яна гэтым вельмi задаволена. Напэўна, таму што шмат разоў заваёўвалi з ёй тую самую вiкторыю падчас вельмі складаных выпрабаванняў. Цiкава, што былыя яе выхаванцы фiнансава дапамагаюць цяперашнiм, калi неабходна аплацiць паездку за мяжу, напрыклад. У прыватнасцi, вядомы праграмiст Дзмiтрый Лук'яненка пералiчыў грошы на бiлеты на самалёт у Казахстан для Аляксея Ульянава. А той жа мог i не паехаць з-за дарагавiзны квiткоў у Алматы, дзе традыцыйна праходзiць Мiжнародная Жаўтыкаўская алiмпiяда па матэматыцы, фiзiцы i праграмаваннi. Сёлета яна адбылася шаснаццаты раз. На ёй Аляксей Ульянаў стаў бронзавым прызёрам. А залаты медаль — у Яраслава Барысава. Да таго ж хлопец стаў яшчэ i абсалютным чэмпiёнам сярод пераможцаў. Да гэтага быў там бронзавым прызёрам.

А ўсе вiцебскiя ўдзельнiкi разам прывезлi дамоў з Казахстана сем медалёў. I тры з iх лiку — у скарбонцы гiмназii № 8. Усяго ў гэтым прэстыжным «форуме разумнiкаў» брала ўдзел каля 85 камандаў з 20 краiн. У 26 беларусаў у вынiку было па шэсць залатых i сярэбраных плюс 11 бронзавых узнагарод.

Да гэтага Аляксей i Яраслаў разам удзельнiчалi i ў адкрытай XX Усерасiйскай каманднай алiмпiядзе школьнiкаў па праграмаваннi, якая ў лiстападзе прайшла ў Санкт-Пецярбургу. У ёй спаборнiчала каля 250 камандаў з дзясятка краiн. Мае суразмоўнiкi былi ў складзе той, якая атрымала дыплом другой ступенi.

У скарбонцы перамог Яраслава i «серабро» ў бакiнскай Мiжнароднай алiмпiядзе па iнфарматыцы сярод школьнiкаў, якую правялi летась у жнiўнi. Яшчэ юнак — абсалютны пераможца заключнага этапу рэспублiканскай алiмпiяды па iнфарматыцы, i ў яго дыплом другой ступенi за поспех у сталiцы Расii падчас алiмпiяды па праграмаваннi. Сёлета павiнен быў ехаць у Сiнгапур, але з-за пандэмii «турнiр» пройдзе ў сусветным павуцiннi.

Аляксей сур'ёзна займаецца iнфарматыкай некалькi гадоў. Дадаў, што гэта заслуга Веранiкi Лакцiной, дзякуючы якой ён нават перайшоў вучыцца з iншай школы. А да гэтага займаўся ў яе гуртку.

Яраслаў жа прызнаўся, што ў пятым класе наогул не любiў тое, дзякуючы чаму яго цяпер ведаюць як вельмi перспектыўнага айцiшнiка. Нават прагульваў факультатыўныя заняткi...

Сябры разам будуць вучыцца ў ВНУ. Сказалi, што вырашылi стаць студэнтамi факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi БДУ, бо там цяпер ёсць магчымасць павучыцца i ў выкладчыкаў з «Яндэкса». Чулi, што ёсць шанц прайсцi добрую практыку ў гэтай транснацыянальнай кампанii

Аляксандр ПУКШАНСКI

Фота Алега КЛІМОВІЧА

Загаловак у газеце: З «базай» у галаве

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».