Вы тут

Украіна заявіла аб адмове Ірана ад перамоваў па кампенсацыях за збіты самалёт


Тэгеран не прыняў прапановы Кіева пра пачатак перамоваў па выплаце кампенсацый за збіты самалёт «Міжнародных авіяліній Украіны». Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Украіны Яўген Енін у інтэрв’ю ўкраінскай рэдакцыі Бі-бі-сі, піша ТАСС.


«Мы атрымалі паведамленне з Тэгерана аб тым, што іранскі бок не гатовы прыняць прапанову Кіева адносна перамоваў [па пытанні выплаты кампенсацый]», — сказаў ён.

Па словах Еніна, невядомым застаецца поўная сума кампенсацый. «Справа ў тым, што вызначэнне сумы з’яўляецца вынікам вельмі комплекснай экспертызы, улічваюцца абсалютна ўсе абставіны справы», — растлумачыў Енін, выказаўшы надзею на тое, што Іран ўсё ж пачне перамоўны працэс. «Сёння ўсё залежыць ад палітычнай волі іранскага боку», — мяркуе дыпламат.

У той жа час намеснік кіраўніка МЗС паведаміў, што пакуль Украіна не мае намеру шукаць рашэнне гэтага пытання праз суд. «На сённяшні момант зварот у міжнародны суд ААН не разглядаецца. Ёсць адпаведны алгарытм, і зварот у суд з’яўляецца крайнім сродкам абароны нашых інтарэсаў. Я вельмі хацеў бы верыць, што мы дасягнем вынікаў у пазасудовым парадку з іранскім бокам», — падкрэсліў Енін.

У канцы чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна можа звярнуцца ў міжнародныя суды з-за збітага Іранам лайнера, калі апошні не будзе супрацоўнічаць ў расследаванні трагедыі і ўрэгуляванні іншых пытанняў двухбаковых адносін, звязаных з катастрофай. Ён растлумачыў, што Кіеў настойвае на тым, каб Тэгеран перадаў для расшыфроўкі чорныя скрыні самалёта, афіцыйна папрасіў прабачэння, выплаціў годныя кампенсацыі. Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што пакуль Іран тлумачыць прамаруджванне з выкананнем абяцанняў наступствамі пандэміі каранавіруса, аднак падкрэсліў, што «гэтую праблему нельга адкладаць бясконца».

Boeing 737 «Міжнародных авіяліній Украіны» пацярпеў крушэнне 8 студзеня праз некалькі хвілін пасля вылету з аэрапорта Тэгерана. Загінулі 176 чалавек — грамадзяне некалькіх дзяржаў. Пазней Іран прызнаў, што самалёт з памылкі збілі яго сілы супрацьпаветранай абароны.

Прэв’ю: BBC News Україна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.